Квартэт экстрэмалаў закрыў сезон сплаваў

14:39 / 01.12.2020

Нягледзячы на халаднаватае надвор’е, чацвёра смельчакоў адправіліся ў падарожжа на байдарках – гэта быў апошні сплаў у сезоне.

Як расказаў адзін з удзельнікаў экстрэмальнага паходу, заўзяты байдарачнік Віктар Клусевіч, спачатку на прапанову прайсці па рэках Астравеччыны пад асенні занавес адгукнуліся 9 чалавек, пры гэтым 4 – мінчане. Аднак перасякаць водныя прасторы адправіліся толькі чацвёра: астраўчане Віктар Клусевіч, Дзмітрый Дамарад, Вадзім Гузаеў і самы малады ўдзельнік паходу – 19-гадовы Ягор з Мінска (прозвішча, на жаль, невядома).

1.jpg

– Цудоўны сплаў атрымаўся, – падзяліўся ўражаннямі Віктар Ігнатавіч. – Налягаючы на вёслы, мы не заўважалі холаду, а вось не захапіцца навакольнай прыгажосцю было проста немагчыма. Стартавалі з Гервят, без перашкод дайшлі да месца, дзе Лоша ўпадае ў Ашмянку, – там спыніліся на начлег. Ранкам падняліся, а тут снег выпаў – вось эмоцый было. (Усміхаецца.) Астатак шляху па Віліі да Міхалішак переадолелі без непрыемнасцяў, зноў-такі любуючыся зімовымі краявідамі на ўзбярэжжы.

Такім чынам, сезон сплаваў на байдарках завершаны. Аднак у некаторых астравецкіх аматараў экстрыму ёсць вопыт зімовых падарожжаў на вадзе. Хто ведае, магчыма пасля пастаўленай кропкі можа з’явіцца і коска – у турызму па-астравецку няма межаў!





Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал  «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 

 

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

Текст: