Раённая бібліятэка і яе чытачы ўспаміналі Уладзіміра Караткевіча
      16:09 / 30.11.2020
      
        			          
    
  Так, чытачам прапанавалі далучыцца да абласной анлайн-акцыі «Чытаем разам творы Уладзіміра Караткевіча». Удзельнікі запісвалі на відэа любімы верш ці ўрывак з твора знакамітага пісьменніка і публікавалі ролікі ў суполках раённай бібліятэкі ў сацыяльных сетках. Таксама відэа размяшчалі на бібліятэчным канале ў YouTube і на сайце.
Акрамя анлайн-акцыі прайшоў паэтычны вернісаж «Рыцар беларускай літаратуры», на які запрасілі ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання «Актыўнае даўгалецце». На сустрэчы гаварылі пра жыццё і творчасць Караткевіча, чыталі яго вершы. Не абмінулі ўвагай і тое, што пісьменнік наведваў Астравеччыну і прысвяціў ёй верш «Дом сябра». Гэты твор пакладзены на музыку – сумесным выкананнем песні і закончылася мерапрыемства.
  
 
	Вольга ТВАРАГАЛЬ,
 загадчык АБМ Астравецкай раённай бібліятэкі
 
  
								 
								