Ігар Гудзінскі з КСУП «Гервяты» прызнаны лепшым корманарыхтоўшчыкам вобласці

10:59 / 25.11.2020
Ад паспяховага правядзення корманарыхтоўчай кампаніі залежыць развіццё не толькі жывёлагадоўчай галіны, але і гаспадаркі ў цэлым. Менавіта для гэтых мэт сёлета ў КСУП «Гервяты» быў набыты кормаўборачны комплекс нямецкай вытворчасці «Ягуар». Яго  даверылі вопытнаму механізатару Ігару Гудзінскаму. Мужчына цалкам апраўдаў давер кіраўніцтва і стаў пераможцам абласнога спаборніцтва сярод камбайнераў на нарыхтоўцы травяністых кармоў. 

1.jpg

– Узнагароду мне ўручыў намеснік старшыні райвыканкама Генадзь Бычко. Таксама адзначыў райкам прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу, –  расказвае Ігар Браніслававіч. – Прыемна, што нашу работу бачаць і цэняць. 

Ігар Гудзінскі, які нарадзіўся і вырас у вёсцы Пелегрында, не шукаў лёгкіх дарог – як кажуць, дзе нарадзіўся, там і спатрэбіўся.

– У 1994 годзе прыйшоў пра­­цаваць у калгас, 2 гады адслу­жыў у аўтамабільных войсках і вярнуўся ў родную гаспадарку, – успамінае мужчына. – З жонкай Святланай мы з адной вёскі, з дзяцінства бегалі аднымі сцежкамі, вучыліся ў адной школе. Яна таксама працуе ў КСУП «Гервяты» – у кансервавым цэху. Дачцэ Карыне ўжо 22 гады. 

Від работ механізатара залежыць ад сезону: зімой падмяняе калег на «Маніту», вясной на «Расе» падкормлівае пасевы, з лета да позняй восені шчыруе на кормаўборачным камбайне.

– Усцешыла, што за ўсе гады работы ў гаспадарцы сёлета мне даверылі новую тэхніку, – прызнаецца Ігар. – На «Ягуары» працаваць адно задавальненне. У сярэднім за дзень падымаў і здрабняў каля 300 тон травы. Кукуруза больш важкая – «набіваў» пад 700 тон.

Разам з Ігарам Гудзінскім на корманарыхтоўцы ў КСУП «Гервяты» працавалі Валянцін Гайдуль, які, дарэчы, заняў 3-е месца ў раёне ў гэтым відзе работ, Аляксей Герасім і Міхаіл Янч.



Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 

 

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.



Текст:
Фото: Алёна Ганулич