Дыпломамі рэспубліканскіх конкурсаў адзначана «Астравецкая праўда» і яе журналісты

15:28 / 24.11.2020
1446

«Астравецкая праўда» і яе журналісты былі адзначаны Дыпломамі 1 і 3 ступеняў у рэспубліканскіх конкурсах.

Адзін з іх – «Жатва: і хлебам адзіны», дзе было звыш 100 удзельнікаў. У намінацыі «Лепшыя фотоматэрыялы ў друкаваных рэгіянальных СМІ» карэспандэнт «Астравецкай праўды» Алёна Гануліч за цыкл фотаздымкаў пра сёлетняе жніво адзначана Дыпломам 3 ступені.

2.jpg

Дарэчы, у мінулым годзе ў абласным фотаконкурсе, прымеркаваным да Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці, мы таксама сталі прызёрамі.

Перамогу святкавала «раёнка» ў рэспубліканскім конкурсе, прысвечаным Году малой радзімы.

У намінацыі «Землякі» інтэрнэт-праект «Рыбны дзень», які выходзіў на сайце «АП» ostrovets.by, адзначаны Дыпломам 1 ступені.

01.jpg

Нагадаем, што аўтарам серыі відэаінтэрв’ю з цікавымі людзьмі, якія жывуць на Астравеччыне, з’яўляецца Ніна Рыбік.

Віншуем!





Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал  «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 

 

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

Текст: Елена Ярошевич
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений