Дзяўчынка з каласамі ўпрыгожыць дом №77
Прыгожы мурал упрыгожыць дом №77 па вуліцы Валадарскага.
На сцяне будынка, у якім цяпер праходзіць капітальны рамонт, з’явіцца выява дзяўчынкі з каласамі ў руках на фоне блакітнага неба. Дарэчы, прахожыя могуць палюбавацца незавершанай работай таленавітага астравецкага мастака Дзяніса Ходаса – мурал ужо прываблівае вока прахожых.
– Макет малюнка мне прадставілі ў райвыканкаме, а я ўвасабляю яго на сцяне, – патлумачыў мастак. – Калі надвор’е паспрыяе, думаю, праз тыдзень, магчыма, крыху больш, мурал будзе гатовы.
А ў астраўчан і гасцей горада з’явіцца яшчэ адзін аб’ект для любавання і фатаграфавання.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.
Телеграм-канал «Островецкая правда» – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.
Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.