Гервяцкім аграрыям – удзячнасць і павага

16:44 / 14.11.2020

Працаўнікоў КСУП «Гервяты» віталі ўдзячным словам, звонкай песняй і заслужанымі ўзнагародамі.

020.jpg

Па выніках работы ў раслінаводстве і жывёлагадоўлі сёлета гэтае сельскагаспадарчае прадпрыемства заняло 2-е месца ў раёне. За высокімі паказчыкамі стаяць людзі, якія з дня ў дзень шчыруюць у полі, на фермах, перапрацоўчых цэхах – гэта ім мы павінны дзякаваць за хлеб, малако, мяса і гародніну на нашых сталах.

– Вы – людзі высакароднай працы, якія заслугоўваюць вялікай павагі і ўдзячнасці, – адзначыў у віншаванні намеснік старшыні райвыканкама Генадзь Бычко. – Шкада, ва ўмовах складанай эпідэмічнай сітуацыі з-за каронавіруса мы сёлета павінны адмовіцца ад традыцыйнага святкавання Дня работнікаў сельскай гаспадаркі. Але не адзначыць вашу працу проста немагчыма, таму хоць мы і сабраліся ў невялікім фармаце, але віншуем і дзякуем за працу ад усёй душы. Ведаю, што і сёння не ўсе работнікі гаспадаркі змаглі прыйсці, бо знаходзяцца на сваіх рабочых месцах – у полі ці на ферме. Нізкі вам паклон за добрасумленную працу, прафесіяналізм і прыхільнасць да сваёй справы. Здароўя, дабрабыту, поспеху, міра і дабра вам і вашым сем’ям.

01.jpg

Падчас цырымоніі ўзнагароджання сярод прызёраў абласных спаборніцтваў былі адзначаны начальнік жывёлагадоўчага комплексу «Гервяты» Сяргей Палачанскі і Ігар Гудзінскі. Падзяку старшыні Гродзенскага аблвыканкама атрымала намеснік дырэктара КСУПа Алена Сцефановіч.

Ганаровую грамату раённага Савета дэпутатаў уручылі дырэктару сельгаспрадпрыемства Ігару Жданаву, а Падзячны ліст – начальніку МТК «Рымдзюны» Любові Шапуры, аграному Уладзіміру Грэгушу, загадчыку зернесклада Ірыне Пешцы.

04.jpg

Пераможцы і прызёры раённых спаборніцтваў у раслінаводстве і жывёлагадоўлі таксама атрымалі ўзнагароды.

Да віншаванняў і ўзнагароджвання віноўнікаў урачыстасці далучыліся першы намеснік начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Вольга Умрыхіна, старшыня раённай арганізацыі РГА «Белая Русь» Ірына Раткевіч, дырэктар КСУП «Гервяты» Ігар Жданаў.

03.jpg

05.jpg

– Дзякую вам за працу не толькі ад сябе асабіста, а і ад імя настаўнікаў, медыкаў, работнікаў лясной гаспадаркі і многіх іншых пярвічак арганізацый нашай структуры, – адзначыла Ірына Раткевіч. – Мы часам забываем на гэта і прымаем плён працы аграрыяў, як звычайнае і надзённае. Але кожны з нас усё ведае, што без вашай адказнасці, павагі і шчырасці да сваёй работы не будзе нас і нашага цудоўнага Астравецкага раёна. Таму дзякуй вам ад усіх нас. Веры ў сённяшні дзень, надзеі на заўтрашні, любові родных, сяброў, калег – назаўсёды.  

Вясёлымі прыгожымі песнямі віноўнікаў урачыстасці таксама павіншаваў народны ансамбль песні і танца «Крыніца».

06.jpg


З першых вуснаў

Андрэй Вінцкусь, прызёр спаборніцтва сярод камбайнераў:

– На працягу апошніх гадоў я быў у ліку пастаянных лідараў. Сёлета хоць і не стаў пераможцам, але таксама ўвайшоў у тройку лепшых. Наогул гэта быў няпросты год, але агульнымі сіламі мы сабралі нядрэнны ўраджай. Галоўнае – гарэць і перажываць за сваю справу. Віншую ўсіх калег з нашым святам і жадаю ім моцнага здароўя, удачы і ўсяго найлепшага.





Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал  «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

Текст:
Фото: Марина Мацкевич