43 тур конкурсу «Пазнай Астравеччыну»

08:16 / 13.11.2020
426
Напярэдадні 7 лістапада мы прапанавалі  канкурсантам пазнаць, дзе знаходзіцца помнік, што на здымку, і каму ён устаноўлены. На жаль, некаторыя ў пытанні «Дзе гэта? Што гэта?» пачулі толькі першую частку, правільна адказаўшы, што помнік устаноўлены ў вёсцы Быстрыца. А вось каму, даведацца не змаглі ці не схацелі, адказвалі агульнымі словамі: загінулым землякам, героям.

1.jpg

Пра землякоў – гэта «пальцам у неба». А што героям, дакладней, аднаму герою – то бясспрэчна. Аднак хацелася б, каб канкурсанты былі больш уважлівымі і хоць бы прачыталі надпіс на надмагільнай пліце. І заадно  пацікавіліся, хто ж такі Трафім Яўсееў, імем якога названы вуліцы ў Астраўцы і Кямелішках.

Трафім Яўсееў, што пахаваны пад сціплым помнікам у Быстрыцы, несумненна, – гераічная асоба. Ён нарадзіўся ў горадзе Ніжняя Салда Пермскай вобласці. Парабкаваў, працаваў на заводзе. У першую імперыялістычную вайну служыў у лейб-гвардзейскім Гродзенскім палку, за мужнасць атрымаў Георгіеўскі крыж.

Пасля  Кастрычніцкай рэвалюцыі  Яўсееў стаў ваенным камісарам. Ён ваяваў з калчакаўцамі, абіраўся дэлегатам VІІІ з’езда бальшавіцкай партыі. 

Калі пачалася вайна з белапалякамі, Трафім Якаўлевіч быў камісарам 2-й брыгады 10-й кавалерыйскай дывізіі, якая ўваходзіла ў конны корпус легендарнага Гая.  За стойкасць і моцны характар таварышы празвалі Яўсеева  Стальным Трафімам. 

2.jpg

У ліпені 1920 года яго брыгада дыслацыравалася ў раёне вёсак Быстрыца і Перавознікі – іх, як вядома, раздзяляе Вілія. Падчас бою за пераправу Трафім Якаўлевіч першым кінуўся ў атаку. Куля абарвала жыццё камісара. Аднапалчане пахавалі яго ў вёсцы Літвяны. За гэты подзвіг Яўсеева пасмяротна ўзнагародзілі ордэнам Чырвонага Сцяга. 

У 1966 годзе быстрыцкаму калгасу прысвоілі імя Яўсеева. А ў 1967-м героя перапахавалі ў Быстрыцы, на беразе Віліі, пры фарсіраванні якой ён і загінуў, і ўстанавілі на магіле помнік. 

У музеі Быстрыцкай школы, пакуль яна працавала, была цікавая экспазіцыя, прысвечаная Стальному Трафіму. Мясцовыя школьнікі нават ездзілі ў родны горад гераічнага камісара, дзе, дарэчы, таксама ёсць вуліца, названая ў яго гонар, і прысвечаная яму мемарыяльная дошка. А вучні з Ніжняй Салды прыязджалі ў Быстрыцу.

Правільныя адказы на пытанне  далі Святлана Марозава – 3 балы, Алег Драган, Марына Кімса, Ганна Мілашэвіч, Жанна Волк-Леановіч, Вікторыя Іванцэвіч, Алена Памецька – па 4  балы.

Квартэт лідараў ранейшы: Алег Драган – 146 балаў, Марына Кімса – 144, Ганна Мілашэвіч і Жанна Волк-Леановіч – па 140.


Дзе гэта, што гэта?

12.jpg


Нагадваем: далучыцца да конкурсу «Пазнай Астравеччыну» можна з любога этапу. Калі вы ведаеце, дзе гэта і што гэта, – дасылайце свае адказы, расповеды, фотаздымкі і відэа.

Адказы на пытанні конкурсу можна дасылаць у рэдакцыю па электроннай пошце ці паведамляць па тэлефонах 2-03-64, 7-08-44, +375-29-328-75-99 на працягу пяці дзён (з улікам выхадных і святочных) пасля выхаду газеты з конкурсным заданнем (да аўторка ўключна).



Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 

 

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.



Текст: Нина Рыбик
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений