Конкурс для майстрых і майстроў
16:46 / 12.11.2020
Мы прапаноўваем зрабіць гэту жывёлу ўпрыгажэннем ёлкі. Фантазію і матэрыял, з якім будзеце працаваць, не абмяжоўваем.
Абавязковая ўмова конкурсу: падзелкі павінны нагадваць альбо ўтрымліваць у сабе сімвал надыходзячага года – быка.
Намінацыі:
«Ёлачная цацка», «Гірлянда».
Работа можа быць як індывідуальнай, так і калектыўнай. Да яе не забудзьце прымацаваць этыкетку з пазначэннем імені і прозвішча аўтара, узросту, населенага пункта і кантактнага нумара тэлефона.
Ад аднаго аўтара прымаем толькі 1 работу ў кожнай з намінацый.
Журы ў складзе журналістаў, работнікаў цэнтра творчасці і райкама ГА БРСМ вызначыць самыя цікавыя ўпрыгажэнні, а іх аўтары атрымаюць дыпломы і прызы.
Работы прымаем да 18 снежня ўключна.
З нецярпеннем чакаем вашы падзелкі ў рэдакцыі газеты (г. Астравец, вул. Энгельса, 2А) альбо ў Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі (г. Астравец, вул. Кастрычніцкая, 35Б).
Узнагароджанне пераможцаў адбудзецца на Стары новы год.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.
Телеграм-канал «Островецкая правда» – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.
Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.