Дэпутаты высвятлялі, чаму недапрацавала культура

11:01 / 02.11.2020

Пытанні развіцця культурнай сферы раёна і забеспячэння жыхароў Астравеччыны вадой разглядаліся на сесіі раённага Савета дэпутатаў.

Праз прызму раёна

Пра напрацоўкі ў захаванні гісторыка-культурнай спадчыны, якасць і разнастайнасць паслуг, работу бібліятэк, школы мастацтва і аддзелаў культуры і вольнага часу ў межах дзяржаўнай праграмы «Культура Беларусі» за апошнюю пяцігодку расказала загадчык сектара культуры райвыканкама Інга Купрэвіч.

2.jpg

Кожны год для развіцця культурнай сферы раёна выдзяляюцца грашовыя сродкі. Так, бюджэт на студзень-верасень сёлета склаў 2 148 500 рублёў 11 капеек. План па пазабюджэтнай дзейнасці – 224 тысячы рублёў, выкананы на 73 345 рублёў, а гэта 43,5%.

– На такую сітуацыю паўплывала пандэмія каронавіруса, – адзначыла Інга Уладзіміраўна. – Многія мерапрыемствы былі адменены, некаторыя праходзілі ў рэжыме анлайн, што не дазваляе зрабіць іх платнымі.

Бібліятэкі і музеі. З найбольш важных дасягненняў раённай бібліятэкі за 2016–2020 гады можна назваць высокую адзнаку на рэспубліканскім узроўні – яна стала дыпламантам 2 ступені за пошукавую і даследчую работу, а таксама пераможцам дабрачыннага праекта «Атамбудэкспа» на сумму 50 тысяч расійскіх рублёў. Гэтыя грошы пойдуць на Мальскую сельскую бібліятэку.

Пачынаючы з 2016 года, колькасць наведвальнікаў мясцовых музеяў паступова павялічвалася. У 1 паўгоддзі гэтага года, зноў жа па прычыне каронавіруса, іх значна паменьшала.

10.jpg

Мастацтва і творчасць. За 1 паўгоддзе колькасць мерапрыемстваў раённага цэнтра культуры і народнай творчасці склала 84% ад гадавога плану. За два месяцы, якія яшчэ наперадзе, як запэўніла Інга Купрэвіч, гэты паказчык будзе выкананы.

На Астравеччыне распрацавана карта мерапрыемстваў, якая дае магчымасць мясцовым жыхарам і гасцям раёна выбраць свята на свой густ. Сярод іх «Дыялог нацый», сваякоўскія сустрэчы, Троіцкі фэст, свята варнянскіх умельцаў «Сям’я талентамі багата», свята рыбака, «Вялікі міхалішкаўскі кірмаш» і іншыя.

Шмат мерапрыемстваў былі прысвечаны 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 75-годдзю Вялікай Перамогі, акцый «Полымя міру» да Ⅱ Алімпійскіх гульняў.

IMG_2489.jpg

Высокімі творчымі дасягненнямі могуць пахваліцца педагогі і навучэнцы Дзіцячай школы мастацтваў, якія кожны год прымаюць удзел у больш як 100 конкурсах і фестывалях розных накірункаў і ўзроўняў. Так, у 2019-2020 навучальным годзе іх скарбонка перамог папоўнілася 228 дыпломамі, 115 з іх – міжнародныя.


ДА ВЕДАМА

У снежні будзе здадзены ў эксплуатацыю шматфункцыянальны культурны комплекс, які дапаможа павысіць якасць паслуг для насельніцтва. Сюды пераедуць аддзел ЗАГС, БТІ, цэнтр культуры, раённая бібліятэка і гісторыка-этнаграфічны музей, а таксама размесцяцца залы для більярда і боўлінга, 2 трэнажорныя залы, камп’ютарны клас, кінатэатр і 2 кафэ-бары.


СЛУШНАЯ ЗАЎВАГА

– Лічу няправільным, што ў нашым раёне няма брэндавага мерапрыемства. Была спроба з Днём дуба – не атрымалася. Давайце метадам мазгавога штурму вырашым гэта пытанне. (У.Мажэйка, дэпутат раённага Савета дэпутатаў.)

– Неабходна больш цеснае супрацоўніцтва паміж сектарамі культуры і спорту і турызму, таму што мы працуем у адным накірунку. (А. Акула, старшы інструктар-метадыст турысцка-інфармацыйнага цэнтра.)

– Варта распрацоўваць накірунак бязвыплатнай дапамогі замежных фондаў на аднаўленне аб’ектаў культуры (Г.Бычко, намеснік старшыні райвыканкама.)

Забяспечыць чыстай вадой

Кіраўнікам сельгаспрадпрыемстваў раёна і РУП ЖКГ даручана ўстараніць недахопы ў сістэмах водазабеспячэння насельніцтва. Што было зроблена, расказаў начальнік аддзела ЖКГ Аляксандр Жук.


Так, акрамя ўстаноўкі агароджы вакол зоны санітарнай аховы, пакосу травы і заворвання фільтруючага пласту, што не патрабуе вялікіх матэрыяльных страт, неабходна было выканаць і больш дарагія па кошце работы, што і выклікала цяжкасці ў некаторых адказных арганізацый.

Як адзначыў Аляксандр Васільевіч, значна «падцягнула хвасты» Астравецкая ЖКГ на сваіх «водных кропках» па ўсім раёне. Належны лабараторны кантроль якасці вады таксама забяспечвае пакуль толькі гэта арганізацыя.

Ужо прайшоў эспертызу праект на будаўніцтва станцыі абезжалезьвання ў аг.Гервяты, праводзяцца сеткі водазабеспячэння па вуліцах мікрараёна Ушакевіча ў Астраўцы.

ПЛАНУЕЦЦА

– Увесці ў эксплуатацыю станцыі абезжалезьвання ў Падольцах, Рытані – у 2021 годзе, Рымдзюнах – у 2023-м.

– Устанавіць фільтры грубай ачысткі вады ў населеных пунктах, дзе па прычыне невялікай колькасці жыхароў узвядзенне станцыі абезжалезьвання немэтазгодна.

КАМПЕТЭНТНА

Ірына Тальчук, старшыня раённага Савета дэпутатаў:

– Прызнаём незадавальняючай работу ў гэтым накірунку кіраўнікоў КСУПаў «Варняны» і «Міхалішкі». Згодны з тым, што трэба працаваць сістэмна, а не час ад часу, калі на праблему зверне ўвагу санстанцыя або пракуратура. Усе вызначаныя недахопы па забеспячэнні пітной вадой будуць кантраляваць дэпутаты раённага Савета – кожны на сваім участку.


У сувязі са складанай абстаноўкай па каронавіруснай інфекцыі COVID-19 наступныя пасяджэнні раённага Савета вырашана праводзіць у рэжыме анлайн-канференцыі, што, да слова, падтрымаў дэпутат раённага Савета галоўны ўрач ЦРКБ Уладзімір Мажэйка. Ён засяродзіў ўвагу прысутных на тым, што колькасць выпадкаў захворвання на COVID-19 у раёне павялічваецца – а значыць, кожнаму з нас неабходна выконваць меры прафілактыкі.





Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал  «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 

 

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

Текст: