Чаму не будзе «Дажынак»

11:46 / 28.10.2020

… Як прадаць варнянскія яблыкі і чаму астраўчане не баяцца каронавіруса, высвятлялі на чарговай планёрцы ў райвыканкаме.

Ураджай ёсць, а збыту няма

Як паведаміў першы намеснік старшыні райвыканкама Іван Карніла, на гэтым тыдні завершыцца ўборка кукурузы, буракоў і яблыкаў.

2.jpg

– Вось чаго я не магу зразумець, дык гэта чаму кошт беларускіх яблыкаў у гандлёвых сетках такі высокі? – разважае старшыня райвыканкама. – І яшчэ адно пытанне: чаму тады варнянскія яблыкі, якія прадаюцца за рубель, попыт маюць невялікі, хоць якасць іх высокая? Усе патрэбныя сертыфікаты ў нас ёсць. Працэнтаў 80 нашых яблыкаў пойдзе на перапрацоўку – якая можа быць іх рэнтабельнасць? Прадумайце гэтае пытанне зарання, каб на наступны год яно не ўсплывала.

Як адзначыў Ігар Шалудзін, асаблівую ўвагу на гэтым тыдні неабходна ўдзяліць нарыхтоўцы кармоў, падцягнуць зябліва, завяршыць уборку саломы. Да слова, КСУП «Варняны» па стане на панядзелак з апошняй задачай ужо справілася.

Важна пачаць работу па падрыхтоўцы тэхнікі да зімы.


КАРЫСНА ВЕДАЦЬ

Зацверджаны ўмовы палявання ў прыгранічнай паласе, дзе ёсць кабан і воўк.


Без «Дажынак», але з віншаваннямі

У вобласці ў сувязі са складанай сітуацыяй з-за каронавіруса святкаванне «Дажынак», якія планаваліся адзначаць у Дзень працаўнікоў сельскай гаспадаркі, адменена. Такое ж рашэнне прынята і ў нашым раёне.


– Аднак гэта не азначае, што добраўпарадкаванне Альхоўкі, дзе павінна было адбыцца раённае свята, спыніцца, – адзначыў старшыня райвыканкама Ігар Шалудзін. – Усё, што там пачата, будзе завершана.

У сціснутым фармаце пройдзе і віншаванне лепшых працаўнікоў.

– Не трэба збіраць усіх разам – святочна і з настроем можна павіншаваць людзей на рабочых месцах з невялікім музыкальным суправаджэннем.

Сур’ёзны COVID

Сітуацыя з хворымі на COVID-19 на Астравеччыне не крытычная. Пакуль.

– Толькі як данесці нашым людзям, што калі і далей ігнараваць рэкамендацыі медыкаў насіць маскі і вытрымліваць дыстанцыю – спадзяюся, рукі ўжо ўсе навучыліся мыць, – нас чакаюць сур’ёзныя наступствы. Чаму астраўчане лічаць, быццам гэта праблема іх абміне?!

Кіраўнікам арганізацый і прадпрыемстваў нельга расслабляцца, трэба пастаянна нагадваць работнікам пра прафілактыку і самім быць прыкладам у выкананні рэкамендацый.

– Пытанні процідзеяння распаўсюджвання каронавіруснай інфекцыі COVID-19 былі разгледжаны з работнікамі медыцыны і адукацыі, – адзначыў намеснік старшыні райвыканкама Генадзь Бычко. – Усе адзначаныя ў школах і садках недахопы, да прыкладу, месячны запас масак або дэзсродкаў, аператыўна выпраўлены.


– На жаль, што б ні рабілася з боку адказных структур, пакуль людзі самі не пачнуць выконваць рэкамендацыі медыкаў, рост захворванняў каронавірусам будзе працягвацца, – падвёў вынік размовы на гэту тэму Ігар Шалудзін.

АДНЫМ СКАЗАМ

– Старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Тальчук падняла пытанне па жылому фонду у Кямелішках: некаторыя дамы патрабуюць капітальнага рамонту, а некаторыя, магчыма, зносу.

– Унесці прапановы, што размесціцца ў залах ЗАГСа, які ў хуткім часе пераедзе ў новы шматфункцыянальны сацыякультурны комплекс, даручана намесніку старшыні райвыканкама Генадзю Бычко.

– Распрацаваць канцэпцыю добраўпарадкавання зоны паміж шматфункцыянальным комплексам і пажарным вадасховішчам даручана намесніку старшыні райвыканкама Віктару Зелянко.


СТАТЫСТЫКА ЗА ТЫДЗЕНЬ

Па лініі РАНС: гарэў аўтамабіль у вёсцы Задворнікі – ідзе следства.

Па лініі РАУС: узбуджана 9 крымінальных спраў па фактах крадзяжу грошай з банкаўскіх картак; адбылося 6 дарожна-транспартных здарэнняў – пацярпелых няма.





Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 

 

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.



Текст: