Пярвічкі ГА БРСМ атрымалі падзяку за актыўнасць
Вынікі работы за 3 квартал падвялі падчас чарговага сходу сакратары пярвічак ГА БРСМ устаноў адукацыі.
Удзельнікі абмяркоўвалі акцыі і конкурсы, якія былі праведзены ў гэты час, а таксама прапаноўвалі ідэі на бліжэйшую будучыню, тым больш, што набліжаюцца калядныя і навагоднія святы.
Не абышоўся сход без узнагарод. За актыўны ўдзел у раённым этапе рэспубліканскага конкурсу «Аднаўленне святынь Беларусі» Падзячнымі лістамі райкама ГА БРСМ адзначаны пярвічкі СШ №3, Спондаўскага НПК, Альхоўскай і Міхалішкаўскай СШ. Такую ж узнагароду, толькі за конкурс «Малым рэкам – вялікі клопат», атрымалі актывісты СШ №2 і СШ №3.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.
Телеграм-канал «Островецкая правда» – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.
Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.