Астраўчане трапілі ў эліту бокса

15:13 / 16.10.2020
440

Шэсць баксёраў, ураджэнцаў Астравеччыны, удзельнічалі ў чэмпіянаце Рэспублікі Беларусь сярод эліты – чацвёра заваявалі медалі.

3.jpg

Бліскуча, упэўнена і відовішчна правёў усе паядынкі майстар спорту міжнароднага класа Віталь Бандарэнка, які не пакінуў сапернікам ніводнага шансу, і заваяваў тытул чэмпіёна.

Бандарэнка і Філіповіч.jpg

Віталь Бандарэнка і Аляксандр Філіповіч


Крыху вопыту, а магчыма і шанцавання не хапіла да вышэйшай прыступкі п’едэстала Аляксандру Філіповічу: хлопец прайшоў у фінал, але ў вырашальным паядынку ўсё ж саступіў саперніку. Аднак такі вынік не моцна засмуціў астраўчаніна: ён атрымаў сярэбраны медаль і выканаў нарматыў на званне майстра спорту па боксе. Віншуем Аляксандра з удасканальваннем прафесіяналізму на рынгу.

Добра выступілі Артур Цехановіч, які, дарэчы, упершыню ўдзельнічаў у чэмпіянаце сярод эліты, і Вадзім Мароз – яны сталі бронзавымі прызёрамі.

Артур Цехановіч.jpg

Артур Цехановіч


А вось Яўгену Красоўскаму і Арцёму Каспяровічу, на жаль, не пашанцавала: Яўгену прысудзілі паражэнне пасля першага боя, а Арцёма падчас другога раўнда знялі са спаборніцтва з-за гематомы вока. Але хлопцы ўсё роўна атрымалі вопыт на элітным, мужчынскім, спаборніцтве і, думаецца, іх медалі таксама не за гарамі.

Віншуем землякоў і іх першага трэнера!





Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал  «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 

 

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

Текст: Марина Мацкевич
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений