Пераможца фотаконкурсу #МАМА атрымала смартфон
У Дзень маці райкам прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу падвёў вынікі фотаконкурсу #МАМА.
З 1 па 13 кастрычніка прафсаюзная арганізацыя аграрыяў прымала здымкі матуль.
– Выбраць пераможцу было вельмі складана: для кожнага дзіцяці, незалежна ад ўзросту і сацыяльнага статусу, яго мама – самая лепшая ў свеце. У выніку невялікім падарункам было вырашана адзначыць кожнага ўдзельніка фотамарафона, – расказаў старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Юрый Адула. – Перамогу святкавала галоўны эканаміст і прафсаюзны лідар КСУП «Гервяты» Марына Івашка – у падарунак для сваёй мамы жанчына атрымала смартфон.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.
Телеграм-канал «Островецкая правда» – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.
Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.