Дысцыпліна пад кантролем

08:20 / 26.10.2011

У апошні час вялікая ўвага надзяляецца павышэнню адказнасці кадраў за выкананне сваіх абавязкаў і дысцыпліны.


Пры правядзенні праверкі ў СВК “Ашмянскі Світанак” Ашмянскага раёна было ўстаноўлена, што старшыня кааператыва не выконваў патрабаванні Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №1 “Аб мерах па ўмацаванню грамадскай бяспекі і дысцыпліны”, не забяспечана прытрымліванне работнікамі кааператыва заканадаўства аб працы.
Звесткі з аўтаматызаванай сістэмы “Пагранічны кантроль – МУС” паказалі, што вадзіцель старшыні неаднаразова выязджаў за межы Рэспублікі Беларусь у рабочы час без дакументальнага афармлення аб вызваленні яго ад службовых абавязкаў. У 2010 годзе ён перасек мяжу 129 разоў (з улікам уезду і выезду), у рабочыя дні – 57 разоў, а ў табелях уліку працоўнага часу прастаўлена па 8 гадзін, як фактычна адпрацаваны час. Наймальнік у парушэнне патрабаванняў артыкула 57 Працоўнага Кодэкса Рэспублікі Беларусь выплаціў вадзіцелю за неадпрацаваныя дні 1,5 мільёна рублёў.
Кааператыву накіравана прадпісанне аб устраненні выяўленых парушэнняў, матэрыялы праверкі перададзены ў праваахоўныя органы.
Аналагічныя правапарушэнні былі ўстаноўлены і пры праверцы Іўеўскага райвыканкама.
Нагадваем, што выкананне работнікамі сваіх абавязкаў і прытрымліванне дысцыпліны знаходзіцца зараз на асобым кантролі.


Лідскі міжраённы Камітэт дзяржаўнага кантролю.