Творчы вечар у ZAMI: выстава Ліліі Кімсо

16:13 / 10.10.2020

Чароўны свет мастацтва прыадчыніла астраўчанам Лілія Кімсо: у гандлёвым цэнтры ZAMI прайшла выстава яе работ.

1.jpg

Карціны мастачкі былі размешчаны ў фае гандлёвага цэнтра за некалькі дзён да сустрэчы з аўтарам – палюбавацца імі маглі ўсе жадаючыя.

Колькасць работ жанчыны даўно пераваліла за некалькі тысяч, аднак Лілія не спыняецца: калі душа просіць маляваць, яна бярэцца за пэндзлі…

– У дзяцінстве мяне ўразіла прыгожая глянцавая вокладка кнігі «Марозка» – яна была такая прыгожая! Я прыйшла дадому з садка і сказала маме: «І я хачу рабіць так!» З той пары пачала маляваць. Мне было чатыры… – успамінае Лілія Кімсо.

З цягам часу алоўкі і фламастары яна замяніла на фарбы, а дзіцячае жаданне адлюстроўваць сваё разуменне свету на паперы перарасло ў сур’ёзныя заняткі ў мастацкай школе.

5.jpg

– Больш за ўсё напачатку мяне натхняла восень, яе колеры і адценні, – прызнаецца мастачка.

Мастацтва не стала прафесіяй Ліліі, аднак выказваць думкі, пачуцці, жаданні і настрой, размаўляць з іншымі праз свае творы яна не перастала.

Навучыцца пісаць карціны можа кожны, аднак удыхнуць у малюнкі жыццё пад сілу адзінкам. І творы Ліліі жывуць: з магутным рокатам накатваюць на бераг высокія марскія хвалі, разрывае цішыню зімовага лесу працяглы гудок паравоза, дурманяць пахам аксамітныя гладыёлусы…

3.jpg


ПЯЦЬ ПЫТАННЯЎ АБ ГАЛОЎНЫМ

– У якой тэхніцы падабаецца працаваць больш?

– Я змешваю тэхнікі. Быў такі перыяд, калі захаплялася толькі партрэтамі, – тады выкарыстоўвала ўсё адразу: алоўкі, фарбы, пудру для фона… Мне важна атрымліваць эстэтычную асалоду ад працэсу.

– Новы твор пачынаецца з…?

– З парыву: хочацца маляваць! Аднак да першага мазка можа прайсці тыдзень. І верхні ліст паперы ў папцы я ніколі не бяру: мне трэба адчуць фактуру кожнага – толькі на першы погляд яны аднолькавыя …

– Успомніце першую работу.

– Мабыць, дыпломная – яна была вялікая. Гэта было адлюстраванне восені ў вялікай лужы , працавала па здымку смаргонскага фатографа.

– Далейшы лёс вашых карцін: прадаеце, збіраеце, дорыце?

– Раблю з імі ўсё, што вы пералічылі. Большасць усё ж раздорваю знаёмым і родзічам на святы. Дарэчы, усе работы, якія сёння вы бачыце на выставе, – падарунак гімназіі.

2.jpg

– Па якому прынцыпу выбіралі карціны для выставы?

– Пад настрой – якія на той момант захацелася паказаць або напісаць. Я даўно хацела намаляваць мора і месячнае святло – усё рукі не даходзілі. І вось мора з’явілася – у гімназіі застанецца першая мая работа на гэту тэму.


Анатамічная лепка, цукровая фларыстыка, роспіс па перніках – для таленту і фантазіі Ліліі Кімсо не існуе межаў. Яна заўсёды ў пошуку цікавых ідэй і спосабаў іх рэалізацыі. Але што б ні зацікавіла мастачку сёння, заўтра яна абавязкова возьмецца за пэндзаль: любоў да жывапісу – гэта назаўсёды.




Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал  «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 

 

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

Текст:
Фото: Ольга Хотянович