Программа оздоровительного лагеря «Мельница» стала лучшей в области

14:04 / 10.10.2020
Праграма выхавання аздараўленчага лагера «Млын», што працаваў у Астравецкім цэнтры творчасці дзяцей і моладзі, стала лепшай у вобласці.

На абласны этап конкурсу на лепшы аздараўленчы лагер спецыялісты ЦТДіМ Вольга Сцефановіч і Святлана Марцінкевіч прадставілі метадычную распрацоўку па арганізацыі экалагічнай змены «ЭКО Kids».  

1.jpg



– Галоўная ўмова ўдзелу – прадставіць новую мадэль арганізацыі дзіцячага адпачынку, якая павінна быць апрабаванай на практыцы, – расказала дырэктар лагера «Млын» Вольга Сцефановіч. – Праграму змены, якую апісалі ў дапаможніку,  мы ўвасаблялі ў жыццё гэтым летам. Яна складалася з трох блокаў: «Карысныя накрывачкі», «Батарэйкі, здавайцеся!», «Кросбукінг». Пра тое, чым займаюцца дзеці на працягу дня, іх бацькі маглі адсочваць у створаных суполках «ВКантакце» і «Вайберы».

Выхаванцы вучыліся правільна збіраць і здаваць адходы, даведваліся пра іх негатыўнае ўздзеянне на навакольнае асяроддзе, дарылі непатрэбным рэчам другое жыццё на майстар-класах. Было таксама ў дзяцей шмат забаўляльных праграм і свят. 

Акрамя падрабязнага апісання ідэі змены, аўтары змясцілі ў метадычнай распрацоўцы план правядзення мерапрыемстваў, іх сцэнарыі і наглядныя дадаткі: лагатыпы, эмблемы, матэрыялы і ідэі для афармлення стэндаў, атрадных пакояў; неабходнае тэхнічнае аснашчэнне і іншае. Словам, калі падабаецца мадэль праграмы, – толькі бяры і карыстайся.

Такую прадуманасць і дакладнасць апісання экалагічнай змены  высока ацаніла абласное журы: аўтары праграмы  выхавання «ЭКО Kids» занялі 1 месца  ў намінацыі «Лепшы лагер з дзённым знаходжаннем». 

Віншуем педагогаў і жадаем ім поспехаў у рэспубліканскім этапе конкурсу!



Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал  «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 

 

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.


Текст:
Фото: из архива ЦТДиМ