Моладзь паказала, як клапоціцца пра людзей і прыроду

16:31 / 08.10.2020

Вызначаны пераможцы раённага этапа рэспубліканскага конкурсу «Моладзь за чысціню гарадоў і вёсак».

Конкурс праводзілі сярод пярвічных арганізацый ГА БРСМ у дзвюх намінацыях: «Лепшы валанцёрскі атрад» і «Лепшая ландшафтная кампазіцыя». 

Удзельнікі дасылалі работы, у якіх паказвалі клопат актывістаў не толькі ў адносінах да бліжняга, але і да навакольнага асяроддзя.

1.jpg

У выніку лепшым стаў валанцёрскі атрад гімназіі №1, другое месца заняла пярвічка СШ №1, а трэцяе – актывісты Альхоўскай СШ.

У другой намінацыі перамаглі ўдзельнікі СШ №2, а другое месца занялі БРСМаўцы Міхалішкаўскай СШ.

Пераможцы і прызёры атрымаюць дыпломы і прызы ад райкама ГА БРСМ. А лепшыя конкурсныя работы будуць удзельнічаць у абласным этапе.





Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал  «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 

 

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

Текст: