Адпачыў і пакурыў…

14:03 / 25.10.2011

22 кастрычніка ў 11.15 у цэнтр аператыўнага ўпраўлення Астравецкага аддзела па надзвычайных сітуацыях паступіла паведамленне аб пажары ў жылым доме ў вёсцы Лоша Гудагайскага сельскага савета.


Па прыбыцці на месца выкліку першага аддзялення пажарна-выратавальнай службы было ўстаноўленна, што жылыя памяшканні дома задымлены. Хуткае рэагаванне суседзяў дазволіла патушыць пажар яшчэ да прыезду выратавальнікаў з мінімальнай шкодай: пашкоджаны ложак і пасцельныя рэчы.
На момант пажару гаспадар дома, непрацуючы 52-гадовы мужчына, знаходзіўся на выпасе хатняй жывёлы, таму здарэнне абышлося без ахвяр.
Прычынай пажару спецыялісты называюць неасцярожнае абыходжанне з агнём, а менавіта – курэнне ў ложку гаспадара.


З 35 пажараў, якія здарыліся ў гэтым годзе 14 (40%) адбыліся менавіта з-за абыякавага абыходжання з агнём.


Эдуард МАЛЫШКА.