Узнагароды, песні, спаборніцтвы – людзі залатога ўзросту адзначылі сваё свята

11:04 / 02.10.2020
487

Ускладанне кветак да помніка воінам-вызваліцелям, узнагароджванне, прыгожыя музычныя віншаванні і цікавыя спаборніцтвы – мерапрыемствы да Дня людзей залатога ўзросту прайшлі ў Астраўцы.

Ад ветэранаў – героям

Дрыготкі агеньчык лампадкі, пяшчотныя пялёсткі гваздзік, хвіліна маўчання… – прадстаўнікі раённага савета ветэранаў, райвыканкама, грамадскіх аб’яднанняў сабраліся ля помніка загінулым воінам і партызанам, каб ушанаваць памяць тых, чыю магчымасць дажыць да старасці перакрэсліла Вялікая Айчынная вайна.

1.jpg

2.jpg


– Шчыра віншую ўсіх людзей залатога ўзросту з нашым святам – здароўя вам, радасці, упэўненасці ў заўтрашнім дні і дабрыні, – адзначыла старшыня раённага савета ветэранаў Ірына Шляхтун. – Наша юнацтва і маладосць праляцелі непрыкметна, але колькі прыемных успамінаў засталося і колькі яшчэ ўсяго добрага чакае наперадзе. Дзякуй вам за шматлікія гады шчырай працы, што аддалі на карысць нашай роднай зямлі, дзякуй за выхаванне дзяцей і ўнукаў, што добрасумленна працягваюць нашу справу. Большасць з нас гадаваліся ў няпросты пасляваенны час, таму сёння мы невыпадкова сабраліся ў гэтым адметным месцы. 76 гадоў мы жывём пад мірным небам і шчыра дзякуем героям, якія абаранілі нашу Радзіму коштам жыцця. Вечная ім памяць!

3.jpg


Шчырыя пажаданні, музычныя віншаванні

А ўрачыстасць, дзе людзей залатога ўзросту шчыра прывіталі, усяго найлепшага жадалі і ўзнагароды ўручалі, прайшла на сцэне летняга амфітэатра. І першым да віноўнікаў свята звярнуўся старшыня райвыканкама Ігар Шалудзін:

4.jpg

– Паважаныя прадстаўнікі старэйшага пакалення, вэтэраны працы, сёння мне вельмі прыемна павіншаваць вас з Днём не пажылых, а шаноўных грамадзян, бо гэта свята чалавечай мудрасці, грамадзянскай сталасці, душэйнай шчодрасці. Гэта свята самых дарагіх нам людзей – матуль і татаў, бабуль і дзядуль. І гэта падстава яшчэ раз звярнуць увагу на патрэбы і праблемы старэйшага пакалення і забяспечыць ім нармальнае жыццё. У нашай краіне для гэтага распрацавана маштабная сістэма сацыяльнай абароны людзей залатога ўзросту, якая прадугледжвае льготы і гарантыі. Ад імя раённай улады, падкрэслю, што мы таксама заўсёды гатовы выслухать, падтрымаць і дапамагчы.

Затым надышла прыемная хвіліна ўрачыстых адзнак. Падзячным лістом райвыканкама ўзнагароджана Марыя Безляповіч, граматай – Казімір Варановіч і Пётр Крупеньчык. Ад раённага Савета дэпутатаў Падзячны ліст атрымалі Генадзь Бужымскі і Валянціна Горбаль, а граматы – Часлаў Свіла і Тамара Батура.

9.jpg

Марыя Безляповіч


10.jpg

Казімір Варановіч


11.jpg

Пётр Крупеньчык


Вручение Бужимский.jpg

Генадзь Бужымскі


Вручение Свило.jpg

Часлаў Свіла


12.jpg

Валянціна Горбаль


Ад грамадскіх аб’яднанняў віноўнікаў урачыстасці павіншавала старшыня раённай арганізацыі «Белая Русь» Ірына Раткевіч, якая, акрамя цёплых пажаданняў, падзякавала шаноўным астраўчанам за нераўнадушша і актыўнасць у грамадскім жыцці. Ірына Фёдараўна адзначыла падарункам Людмілу Кухарэвіч, а яе калегі з ГА БСЖ і ГА БРСМ павіншавалі Ірыну Шляхтун.

8.jpg


І, бы асенняе лісце, пасыпаліся музычныя падарункі. Абаяльны рытанскі дуэт Аляксандра Юргелянца і Юрыя Інаровіча, харызматычная Анастасія Козар, няўрымслівы харэаграфічны гурт «Чаромушкі», звонкагалосы вакальны ансамбль «Аксаміткі», задорны Васіль Карпец, энергічная Людміла Кухарэвіч і іншыя артысты Астравеччыны падрыхтавалі цудоўны канцэрт.

5.jpg

6.jpg

13.jpg

7.jpg


Хто хутчэйшы і спрытнейшы

А напярэдадні свята віноўнікі ўрачыстасці прадэманстравалі кемлівасць, хуткасць і вытрыманасць падчас спаборніцтваў, якія прайшлі ў САК «Імпульс». Спачатку ўдзельнікі высвятлялі, хто мацнейшы на чорна-белым полі. І хоць спаборніцтва па шашках не атрымалася шматлікім, ігракі засталіся задаволенымі. Тытул лепшага гросмайстра пацвердзіў мінулагодні пераможца Валерый Блахін.

14.jpg


Жаночая грацыя і лёгкасць, мужчынскія сіла і вытрымка – усё гэта можна было назіраць падчас спаборніцтва па плаванні. Гледзячы на імклівых і гарэзлівых удзельнікаў заплываў проста язык не паварочваўся назваць іх пажылымі, бо энергіі, бадзёрасці і жыццярадаснасці гэтых людзей можа пазайздросціць кожны малады.

Паўдзельнічаць у заплывах сярод людзей залатога ўзросту прыйшло 6 чалавек: Тамара Пахомчык, Валерый Ламека, Ларыса Шэін, Тамара Буйко і сямейны дуэт – Зоя і Віктар Бабёр. Праўда іх удзел насіў больш сяброўскі, чым спаборніцкі характар, але ад гэтага не траціў відовішчнасці і цікавасці. Як і ў кожным спаборніцтве, былі вызначаны і лепшыя плаўцы: трэцяе месца заняла Тамара Пахомчых, другое – Зоя Бабёр, а першае – Валерый Ламека. Але ніхто не застаўся без узнагароды – усе атрымалі прызы ад раённага савета ветэранаў.

15.jpg


Да ведама: для людзей пажылога ўзросту ў САК «Імпульс» у буднія дні дзейнічае 50% зніжка.





Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал  «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 

 

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

Текст: Марина Мацкевич
Фото: Марина Мацкевич
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений