Пра любімы школьны прадмет расказваюць астраўчане

12:31 / 03.10.2020
Напярэдадні Дня настаўніка астраўчане расказалі, які прадмет найбольш любілі ў школе і чаму.

Тарэса Федаровіч, медсястра: 

IMG_8933.jpg



– Родам я з вёсачкі Дуда. Вучылася ў Падольцах. Як і большасць маіх аднакласнікаў, мне падабаліся фізічная культура і працоўнае навучанне – па гэтых прадметах не задавалі хатняга задання. (Усміхаецца.) На ўсё жыццё запомніла ўрокі і мудрыя парады класнага кіраўніка, настаўніцы рускай мовы і літаратуры Алены Антонаўны Сухарэўскай і настаўніцы нямецкай мовы Людмілы Фабіянаўны Валадзько. 

Дзякуй вам вялікі, педагогі, і нізкі паклон!

Марына Чупрыс, педагог: 

IMG_8945.jpg



– У школе я была сарвігалавой – хуткай, імклівай, не магла ўседзець на адным месцы. Добра памятаю сябе ў падлеткавым узросце, і гэты вопыт мне дапамагае знаходзіць агульную мову з вучнямі – я працую сацыяльным педагогам. Такі накірунак выбрала свядома, бацькі ў свой час падтрымалі мяне.

Іван Пляўга, намеснік начальніка: 

IMG_8950.jpg



– У адукацыі я працаваў амаль 20 гадоў, з якіх 7 – дырэктарам Варонскай школы, таму не па чутках ведаю смак настаўніцкага хлеба.

У дзяцінстве любімым прадметам была фізічная культура. Памятаю, у 5 класе заняў 1 месца на легкаатлетычных спаборніцтвах у бегу на 300 метраў. Захапленне спортам і прадвызначыла мой далейшы жыццёвы шлях. Дарэчы, сын Руслан стаў прафесійным спарт­сменам. 

Інэса Золатава, педагог: 

IMG_8937.jpg



– Я вучылася ў Спондаўскай сярэдняй школе. Вялікі ўплыў на мяне аказала настаўніца рускай мовы і літаратуры Марыя Карлаўна Васілёнак – яе ўрокі былі настолькі цікавымі, што нават пасля званка мы заставаліся за партамі. Таксама  падабалася замежная мова. Памятаю, да нас прыслалі настаўніка пасля ўніверсітэта – дзякуючы яму, канчаткова зразумела, што хачу звязаць жыццё з англійскай мовай. Так і сталася: усё жыццё працую ў СШ №1 г. Астраўца. Напярэдадні прафесійнага свята калегам жадаю здароўя, цярпення і ўдзячных вучняў.



Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал  «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 

 

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.


Текст:
Фото: Алёна Ганулич