Астраўчане віншуюць настаўнікаў з прафесійным святам

13:56 / 01.10.2020
936

Напярэдадні Дня настаўніка астраўчане накіравалі сваім настаўнікам віншаванні і падзякі.

Наталля Баніцэвіч, выпускніца Івянецкай СШ, кіраўнік справамі райвыканкама:

IMG_6028.jpg

У 1994 годзе я скончыла, лічу, адну з лепшых устаноў адукацыі – Івянецкую сярэднюю школу. Па ўмовах яна, канешне, не была самай-самай, але тут быў сабраны калектыў мудрых, таленавітых, актыўных педагогаў. Самыя цёплыя ўспаміны ў мяне засталіся аб маім класным кіраўніку, выкладчыцы замежнай мовы Ніне Асіпацкай, якая ўкладвала ў нас самыя лепшыя якасці. Яна старалася выхаваць з нас праўдзівых, добрасумленых людзей. І кожны з 25 выпускнікоў стаў добрым чалавекам: дзяржаўным служачым, медсястрой, поварам, вадзіцелем…

Я ўдзячна ўсім педагогам Івянецкай сярэдняй школы, што яны ўклалі ў нас мудрасць, дабро, праўдзівасць, талерантнасць.

Напярэдадні прафесійнага свята жадаю ўсім педагогам здароўя і да яго ўсяго самага найлепшага, каб усе жаданні ажыццяўляліся.


Жанна Лаўрэцкая, выпускніца Сольскай сярэдняй школы, галоўны спецыяліст аддзела адукацыі:

IMG_6021.jpg

 Паважаныя, мілыя, дарагія педагогі! Прыміце самыя шчырыя віншаванні ў ваша прафесійнае свята – Дзень настаўніка!

Дзякуй вам за веды і выхаванне, за тое, што вы верылі, верыце і заўсёды будзеце верыць у кожнага вучня, яго прафесійнае станаўленне і светлую будучыню. Дзякуй вам вялікі і нізкі паклон!

Сярэбраны медаль, якія я атрымала па выніках навучання ў школе, стаў для мяне пропускам у дарослае жыццё і шчаслівае прафесійнае будучае. Дзякуючы яму я стала педагогам – і ганаруся гэтым!


Анастасія Юркойць, выпускніца Варнянскага НПК, старшы памочнік пракурора:

IMG_6013.jpg

– Паважаныя настаўнікі і ветэраны педагагічнай працы! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам! Няма чалавека, у памяці якога не захаваўся б вобраз любімага настаўніка. У жыцці кожнага з нас ёсць свой настаўнік – той, хто далучыў нас да агульначалавечай культуры, хто мудрасцю, душэўнай шчодрасцю, глыбокімі ведамі дапамагаў адкрываць сябе і цэлы свет.

Я вучылася ў самым лепшым класе самай лепшай школы – і хочацца верыць, што і яна намі ганарыцца. З першага класа разам з першай настаўніцай Леанідай Стакун мы праходзілі станаўленне асобы. У сярэдніх і старэйшых класах у мяне былі два класныя кіраўнікі – Лілія Рук і Вольга Сянюць – сёння яны ўжо знаходзяцца на заслужаным адпачынку. Усе мае педагогі – Настаўнікі з вялікай літары: Надзея Субач, Тэрэса Доўнар, Рэгіна Юркойць, Лідзія Лакевіч, Святлана Скубілава, Станіслаў Ярашэвіч, Уладзімір Саленік... І я ўдзячна ім за тое, што яны выхавалі нас добрымі людзьмі, грамадзянамі роднай Беларусі. Яны развілі ў нас пачуццё сяброўства, навучылі культуры паводзін.

І залаты медаль, які я атрымала, гэта заслуга не толькі мая, але і ўсяго педагагічнага калектыву Варнянскага НПК. Бо медаль – гэта не толькі веды, гэта яшчэ стараннасць, працалюбства, жаданне вучыцца, быць лепшым – гэта складана прывіць дзецям, але ў іх атрымалася.

Дарагія настаўнікі, я ўдзячна вам за чуласць, цярпенне, вернасць выбранай справе. Жадаю моцнага здароўя і доўгіх гадоў жыцця. Няхай у вашых справах заўсёды будзе дух стварэння і аптымізма. Няхай энергія ніколі не прападае. Няхай жыццё напаўняецца дабром і гонарам за вашу працу. Са святам! З днём настаўніка!


Марына Кутовіч, выпускніца СШ №2, старшыня РК Беларускага прафесійнага саюза адукацыі і навукі:

IMG_6034.jpg

– Дарагія педагогі і ветэраны педагагічнай працы! Прыміце самыя сардэчныя віншаванні з прафесійным святам – Днём настаўніка! Ва ўсе часы настаўнік быў і застаецца правадніком добрага і перадавога, сябрам і дарадцам падрастаючага пакалення.

Я ўдзячна ўсім сваім настаўнікам. Мне вельмі пашанцавала з першай настаўніцай Марыяй Броўка, якая жыла сваімі вучнямі і работай.

Мне пашанцавала сустрэць на сваім шляху Галіну Ражко, тады настаўніка матэматыкі сярэдняй школы №2 і нашага класнага кіраўніка, якая сёння працуе ў гімназіі №1, – нераўнадушнага чалавека і строгага настаўніка, які даваў трывалыя веды. Яна, калі я паступала, тэлефанавала, распытвала і вельмі перажывала, што матэматыку я здала на 4. Сёлета мы адзначалі 30-годдзе з дня заканчэння школы – і яна была з намі, маладая душой і ў курсе ўсіх нашых спраў.

Мне пашанцавала працаваць у Дайлідскай школе. І я жадаю ўсім маладым спецыялістам сустрэць такога дырэктара, якім была Валянціна Ярмак. Было шмат выпадкаў, калі яна падстаўляла плячо, дапамагала, падтрымлівала маладых. Пад яе кіраўніцтвам было лёгка і проста.

Дарагія калегі! Дзякуй за вашу працу. Няхай рэальнасцю для вас стануць вашы самыя запаветныя жаданні, скарацца вам самыя недасягальныя вяршыні! Няхай справа, якой вы аддаеце душэўныя сілы, вопыт і веды, прыносіць радасць і жаданне ісці да новых прафесійных вышынь.

Дарагія ветэраны! Прыміце словы павагі і ўдзячнасці за ваш уклад у развіццё сістэмы адукацыі.

Жадаю усім педагогам здароўя, шчасця, дабрабыту. Няхай у сэрцах жывуць мір і згода, у душы – мудрасць, пяшчота і вечная вясна.


Наталля Малкова, дырэктар дзіцячага аздараўленчага летніка «Ластаўка»:

IMG_6040.jpg

 Дарагія настаўнікі, паважаныя калегі!

Ад усёй душы віншую вас са светлым цудоўным святам – Днём настаўніка!

У гэты дзень жадаю вам цярпення, мудрасці, пазітыву, добрых вучняў, а таксама моцнага здароўя!

Я ўдзячна сваёй першай настаўніцы Веры Савіцкай. Словы ўдзячнасці адрасую Тамары Бяляевай, якая была маім класным кіраўніком. Дзякуючы ёй я атрымала залаты медаль, які даў мне шлях у жыццё. Я ўдзячна Ганне Новікавай – па яе парадзе я паступіла на хімічны факультэт. Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і стала настаўніцай.

І канешне, я помню ўсіх астатніх маіх настаўнікам і вельмі ім удзячна!


Алена Ярашэвіч, выпускніца Гудагайскай сярэдняй школы, галоўны рэдактар раённай газеты «Астравецкая праўда»:

_MG_3773.jpg

– Дарагія, мілыя, любімыя, паважаныя НАСТАЎНІКІ… 37 гадоў назад я пераступіла парог Гудагайскай сярэдняй школы, якая месцілася тады ў вялікім (як мне здавалася) прыстасаваным будынку на ўскрайку пасёлка. Яна была зусім не падобная на сённяшнія ўстановы, аснашчаныя добрай мэбляй і самай сучаснай тэхнікай. Але я заўсёды ішла сюды з жаданнем, бо ведала тут мяне чакаюць мае любімыя настаўнікі.

Гэта пазней у Гудагаі пабудавалі новую школу – як жа мы ганарыліся, што вучымся ў такім цудоўным будынку! А настаўнікі былі тыя ж – добрыя, разумныя, разумеючыя, інтэлігентныя – сапраўдныя прафесіяналы, якіх называюць Настаўнікамі з вялікай літары.

Праз пяць гадоў я зноў вярнулася ў сваю родную школу – і стала калегай маіх любімых настаўнікаў. Мы разам працавалі – і я зноў і зноў была ўдзячна ім за тое, што яны побач – падкажуць, падтрымаюць, дапамогуць.

Ды і цяпер, атрымаўшы іншую адукацыю і працуючы ў іншай сферы, я ўдзячна ім за тое, што яны ў мяне былі! Дзякуючы іх жыццёвым урокам, я стала такой, якая ёсць цяпер. Многія з маіх настаўнікаў і былых калег ужо не працуюць у школе, але іх урокі дабрыні, любові да бліжніх, талерантнасці і прыстойнасці дапамагаюць сарыентавацца ў гэтым свеце і зноў і зноў гаварыць «дзякуй» педагогам – былым і сённяшнім!

Я не называю прозвішчы – іх вельмі шмат! – але кожнага з вас я помню і люблю! Дзякуй за веды і выхаванне!





Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал  «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 

 

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

Текст: Елена Ярошевич
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений