Падарункі ад Фонду міра атрымалі немаўляты астраўчане

11:49 / 26.09.2020

Маці двух нованароджаных астраўчан атрымалі падарункі ад раённага аддзялення Беларускага фонду міра.

2.jpg


У Сусветны дзень міру нас, астраўчан, пабольшала: у ЦРКБ Надзея Зяневіч нарадзіла дзяўчынку, у Гродне ўбачыў свет сынок Аксаны Андрыеўскай.

– У нашым раёне з 2001 года, калі з’явілася традыцыя віншаваць немаўлятак, якія нарадзіліся ў Дзень міру, і іх матуль, налічваецца 27 такіх «дзяцей міру», – адзначыла старшыня раённай арганізацыі ГА «Фонд міра» Альдона Сухадольская. – Гэта вельмі прыемная і адказная місія – адной з першых пажадаць нованароджанаму здароўя, шчасця, спаўнення мараў, шанцавання па жыцці, а галоўнае – міру ў душы і навокал.

1.jpg


Сімвалічнае пасведчанне і падарункі Альдона Станіславаўна перадала маме маленькай Ангеліны. Такое ж прывітанне ад Фонда атрымала сям’я Андрыеўскіх.

– Вельмі прыемна, што нараджэнне дачушкі ў толькі на першы погляд звычайны, але вельмі сімвалічны дзень, было заўважана, – падзякавала Надзея Зяневіч. – Гэта маё чацвёртае дзіця. З нецярпеннем чакаем выпіскі – дома нас будуць сустракаць нашы мужчыны – муж і тры сыны. Пасля такой прыемнай неспадзяванкі-віншавання чаканне будзе лягчэйшым, а дні да сустрэчы з роднымі пабягуць хутчэй.

3.jpg





Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал  «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 

 

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

Текст:
Фото: Ольга Хотянович