Смаргонскія кінолагі ў ліку лепшых
На мінулым тыдні на працягу чатырох дзён на базе кіналагічнага цэнтра вайсковай часткі 2044 прайшлі рэспубліканскія спаборніцтвы сярод спецыялістаў-кінолагаў органаў пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь на лепшага інструктара вышуковага сабакі.
Удзел у спаборніцтвах прымалі і ваеннаслужачыя вайсковай часткі 2044, якія атрымалі некалькі ўзнагарод. Па выніках спаборніцтваў каманда была ўзнагароджана медалём, кубкам і граматай за другое агульнакаманднае месца.
Акрамя гэтага, у асабістым заліку сярод інструктараў спецыяльных сабак па пошуку выбуховых рэчываў медаль, грамату і кубак за другое месца атрымаў старшы прапаршчык Дзмітрый Кулакоў. А ў асабістым заліку сярод інструктараў пошукавых сабак медалём, кубкам і граматай за першае месца быў узнагароджаны Віталій Патрушаў.
Прэс-служба Смаргонскай пагранічнай групы.