Юныя лёгкаатлеты зноў выйшлі на старт

15:09 / 21.09.2020
Пасля доўгага перапынку, выкліканага каронавірусам, юныя спартсмены Астравеччыны нарэшце выйшлі на старт – юнакі і дзяўчаты 2006-2007 гадоў нараджэння і малодшага ўзросту прадэманстравалі хуткасць, спрыт і моц на раённай спартакіядзе школьнікаў па лёгкай атлетыцы

1.jpg


Гледзячы на няўрымслівых, спру­жыністых, энергічных і падцягнутых юных спартсменаў з цяжкасцю верылася, што яны некалькі месяцаў знаходзіліся на так званым «каранціне» ад спаборніцтваў. Гэта яшчэ раз пацвярджае, што сапраўднаму сяброўству са спортам не могуць перашкодзіць нават самыя злосныя бактэрыі і вірусы. Упэў­неннасці ў сваіх сілах хлоп­­чыкам і дзяўчынкам таксама дадалі настаўнікі фізічнай куль­туры і трэнеры Астравецкай спе­цыялізаванай дзіцяча-юнац­кай спартыўнай школы алім­пій­скага рэзерву, якія дапа­магалі трымаць фізічную фор­му ў тонусе і пера­адолець спакусу прапусціць заняткі. Таму да першых пасля працяглага перапынку спа­борніцтваў юныя аматары спор­ту прыступілі ў поўным баявым наст­роі. 

Прабегчы, скокнуць і кінуць спартыўныя снарады пры­еха­лі каманды з 14 навучальных устаноў раёна, якія ў за­леж­насці ад колькасці вуч­няў, былі падзелены на дзве групы. Спа­борніцтвы праходзілі на трох спартыўных пляцоўках: у СШ №3, фізкуль­тур­на-азда­раў­лен­чым комп­лексе па вуліцы Кветкавай і ў СШ №2. Юныя спартсмены змагаліся ў бегу на дыстанцыях 60, 300, 600 і 1 000 метраў, спартыўнай хадзьбе на 2 000 метраў, скачках у вышыню і даўжыню, а таксама штурханні ядра, кі­дан­­ні дзіды і дыска. Усе яны пра­дэманстравалі старан­не і імкненне да перамогі, але запа­ветныя месцы на п’едэс­тале скарыліся самым спрытным.

2.jpg




Вынікі спаборніцтваў (першае, другое, трэцяе месцы адпаведна)



Бег на 60 метраў: 

юнакі: Дзмітрый Алёкса (СШ №2), Мікіта Базюк (Гервяцкая СШ), Да­нііл Бранцэвіч (Міха­ліш­­каў­ская СШ);

дзяўчаты:  Валерыя Валяватая (СШ №2), Вольга Сымановіч (СШ №1), Аліна Калтан (Варнянскі НПК).

Бег на 300 метраў:

юнакі: Дзмітрый Алёкса (СШ №2), Арцём Купрэвіч (СШ №2), Мікіта Базюк (Гервяцкая СШ);

дзяўчаты: Валерыя Валяватая (СШ №2), Аліна Субаткевіч (Аль­хоў­ская СШ), Мілана Мілаш (Мі­ха­лішкаўская СШ).

Бег на 600 метраў:

юнакі: Аляксандр Хамякоў (Па­дольскі НПК), Яўген Тра­фім­чык (Міхалішкаўская СШ), Арцём Саковіч (Спондаўскі НПК);

дзяўчаты: Мілана Мілаш (Міха­лішкаўская СШ), Эмілія Мальдзіс (Гудагайская СШ), Эмілія Бара­ноўская (СШ №1).

Бег на 1 000 метраў:

юнакі: Яўген Трафімчык (Міха­лішкаўская СШ), Уладзіслаў Царык (СШ №2), Кірыл Баланда (СШ №1);

дзяўчаты: Кіра Гушча (Гудагай­ская СШ), Анжаліка Мілаш (Аль­хоўская СШ), Эдзіта Ярмак (Аль­хоўская СШ).

Спартыўная хадзьба на 2 000 метраў. 

Гэты від спаборніцтва быў не­шматлікім на ўдзельнікаў. Пе­ра­можцамі ў выніку сталі Мікіта і Мі­лана Якушчонкі з Варнянскага НПК, а другое месца заняла Дар’я Стат­кевіч з Гудагайскай СШ.

Скачкі ў даўжыню:

юнакі: Багдан Сідараў (Рым­дзюн­ская СШ з літоўскай мовай навучання), Данііл Бранцэвіч (Міха­лішкаўская СШ), Аляксандр Памецька (Міхалішкаўская СШ);

дзяўчаты: Аліна Калтан (Варнян­скі НПК), Эмілія Мальдзіс (Гудагайская СШ), Ангеліна Моўчан (Міхалішкаўская СШ).

Скачкі ў вышыню: 

юнакі: Аляксандр Хамякоў (Па­дольскі НПК), Сяргей Шостак (Кя­мелішкаўскі НПК), Ілля Дам­броў­скі (СШ №1);

дзяўчаты: Віялета Андрыянец, Крысціна Буднік (абедзьве з гім­назіі №1).

Штурханне ядра: 

юнакі: Раман Васілеўскі (Спон­даўскі НПК), Арцём Сямашка (Гудагайская СШ), Ілля Вашкевіч (Варнянскі НПК).

дзяўчаты: Рэната Міцкун (Па­дольскі НПК), Вікторыя Ігна­то­віч (Гудагайская СШ), Ліза­вета Вінсла (Міхалішкаўская СШ).

Кіданне дыска: 

юнакі: Ілля Вашкевіч (Варнянскі НПК), Артур Кяжун (Варнянскі НПК), Арцём Вярбовікаў (Кяме­лішкаўскі НПК);

дзяўчаты: Вікторыя Ігнатовіч (Гудагайская СШ), Ксенія Шапура (Варнянскі НПК), Анастасія Сідарэнка (Гудагайская СШ).

Кіданне дзіды:

юнакі: Багдан Сідараў (Рым­дзюн­ская СШ з літоўскай мовай наву­чання), Арцём Сямашка (Гуда­­­гайская СШ), Артур Кяжун (Вар­нянскі НПК);

дзяўчаты: Лізавета Вінсла (Міха­лішкаўская СШ).

У агульнакамандным заліку ся­род навучальных устаноў з боль­­шай колькасцю вучняў  пер­шае мес­ца занялі спартсмены Вар­нян­ска­га НПК, на другім – каманда СШ №2, на трэцім – удзель­нікі з Мі­халішкаўскай СШ. У другой групе школ пераможцай стала каманда Альхоўскай СШ, на другім месцы – спартсмены Спондаўскага НПК, на трэцім – Падольскага НПК.

А для васьмі юных лёгкаатле­таў спа­борніцтвы на гэтым не скон­чыліся. Валерыя Валяватая, Вольга Сымановіч, Дзмітрый Алёк­­са, Арцём Арлоўскі, Мікіта і Мілана Якушчонкі, Яўген Тра­фім­чык і Мілана Мілаш абаранялі гонар Астравеччыны на аб­лас­ной спартакіядзе. 



Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 

 

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.



Текст: