Пажар у лазні

09:44 / 19.10.2011

15 кастрычніка ў 18.50 у цэнтр аператыўнага ўпраўлення Астравецкага аддзела па надзвычайных сітуацыях паступіла паведамленне аб загаранні жаночага аддзялення ў гарадской лазні.


У суседнім з парылкай памяшканні на момант узнікнення знаходзілася восем наведвальніц, якія і заўважылі дым, што ішоў ад столі. Абслугоўваючым персаналам адразу ж з будынка было эвакуіравана 32 чалавекі.
Калі на месца здарэння прыбылі выратавальнікі, з акна памяшкання ўжо выбіваўся дым. У выніку пажару ў парыльным жаночым аддзяленні пашкоджана драўляная абшыўка на плошчы 16 квадратных метраў.
Папярэдняй прычынай загарання спецыялісты называюць парушэнне правіл эксплуатацыі печак, цеплагенерыруючых агрэгатаў і прылад, а менавіта – перакал катла.


Антон Мальшэўскі.