С Днём работников леса!

08:09 / 20.09.2020

Паважаныя работнікі Астравецкага лясгаса  і ветэраны лясной гаспадаркі!

Прыміце самыя шчырыя віншаванні з нагоды прафесійнага свята!


Выказваем словы глыбокай удзячнасці за адданае служэнне справе аховы і прымнажэння ляснога багацця нашага раёна, за шчырую і старанную працу на карысць працвітання Астравеччыны і Беларусі і значны ўклад у эканамічнае развіццё нашага раёна.

Нізкі паклон і ўдзячнасць  нашым ветэранам, чыя добрасумленная праца служыць прыкладам для новага пакалення лесаводаў. 

Маладым спецыялістам, якія робяць першыя крокі ў лясной гаспадарцы, жадаем упэўненасці ў заўтрашнім дні, аптымізму і бадзёрасці.

Няхай у вашых сем’ях пануюць згода і ўзаемаразуменне, праца спорыцца, а надзейным спадарожнікам на доўгія гады будзе добрае здароў’е. 

Адміністрацыя і прафсаюзны камітэт
ДЛГУ «Астравецкі лясгас»


Текст: Главный администратор