«Варняны» запрашаюць на ўборку яблыкаў

08:57 / 15.09.2020
КСУП «Варняны» – адзіная гаспа­дар­ка ў раёне, дзе вырошчваюць яблыкі. Па словах першага  на­мес­ніка старшыні райвыканкама – на­чальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Івана Карнілы, кожны жадаючы на працягу працоўнага тыдня можа дапамагчы варнянцам збіраць яблыкі. 

2.jpg



З панядзелка па пятніцу ў 8.30 ад спар­тыўна-аздараўленчага комплекса «Ім­пульс» аўтобус з памочнікамі адпраў­ля­ец­ца ў КСУП «Варняны». 

За дзень работы ў садзе – разлік 15 кіла­грамаў сакавітых смачных яблыкаў.

Алена ЮРКОЙЦЬ



Текст: Главный администратор