Пионерской организации Беларуси – 30 лет. В Островце прошли торжественные мероприятия (обновлено, +видео)

12:09 / 15.09.2020

Піянеры.jpg

Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі, аднаму з самых масавых у нашай краіне аб’яднанню, спаўняецца 30 год. Да гэтай юбілейнай даты была прымеркавана сённяшняя ўрачыстасць, якая прайшла на адкрытай пляцоўцы ля Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі.

Сцяг-шоу.jpg

Сцяг-шоу


З прывітальным словам да акцябрат, піянераў і тых актывістаў, якія яшчэ толькі рыхтаваліся да ўрачыстага павязвання піянерскага гальштука, выступілі намеснік начальніка аддзела адукацыі Вольга Дэмбоўская і старшыня раённага савета РА БРПА Дзіяна Кісель. Дзіяна Станіславаўна, звяртаючыся да юных сяброў, зачытала віншаванне прэзідэнта краіны.

Дружына імя З. Шырынскага СШ №3 атрымлівае пасведчанне аб рэгістрацыі1.jpg

Дружына імя З. Шырынскага СШ №3 атрымлівае пасведчанне аб рэгістрацыі

— Сёння наша піянерская сям’я павялічылася: да нас далучылася 85 актывістаў. Думаю, што кожны з гэтых рабят адзначыцца добрымі, карыснымі для краіны і людзей справамі, будзе ўзорным прыкладам для іншых, — упэўнена Дзіяна Кісель.

Вучні Міхалішкаўскай СШ.jpg

Вучні Міхалішкаўскай СШ

Павязванне гальштукаў.jpg

Павязванне гальштукаў1.jpg

Павязванне гальштукаў


Святочную атмасферу мерапрыемству надалі танцавальныя і песенныя нумары, забаўляльная праграма, а таксама творчыя пляцоўкі.

Забаўляльная праграма.jpg

Забаўляльная праграма1.jpg

Майстар-класы.jpg

Майстар-класы1.jpg

Майстар-класы2.jpg

Больш падрабязна пра ўрачыстасць і дзейнасць БРПА чытайце ў адным з бліжэйшых нумароў “АП”.

Рыта ДРЭМА,

фота аўтара.


Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

Текст: Главный администратор