Ці часта астраўчане чытаюць па-беларуску і чуюць родную мову

09:31 / 04.09.2020
У нядзелю ў Бялынічах будзе святкавацца Дзень беларускага пісьменства. У астраўчан і гасцей горада наш карэспандэнт пацікавіўся, ці часта яны чытаюць па-беларуску і чуюць родную мову. 

Анастасія Лаўрэцкая, вучаніца:

Лаўрэцкая.jpg



– На жаль, чытаю па-беларуску толькі ў  школе на ўроках літаратуры – па-руску мне прасцей і больш зразумела. Родную мову часта чую ў бабулі, якая жыве ў вёсцы Гаўдзевічы Смаргонскага раёна. Да Міжнароднага дня роднай мовы ў нашай гімназіі ла­дзяцца розныя акцыі і мерапрыемствы: разам з сяброўкамі з задавальненнем удзельнічаю ў іх.

Віталь Філіпчык, рамеснік:

Філіпчык.jpg



– Шчыра прызнацца, кнігу даўно не браў у рукі. За працай няма часу на чытанне. Родную мову ведаю і люблю. Па-беларуску чытаю навіны ў «раёнцы» і на сайце «Астравецкай праўды».

Мечыслаў Клінцэвіч, вадзіцель:

Клінцэвіч.jpg



– Калі вяртаюся з рэйсаў, на роднай мове чытаю перыёдыку. Жыву я на Ашмяншчыне, таму беларуская мова ў нас дома гучыць пастаянна. 

Станіслаў Васілеўскі, пенсіянер:

Васілеўскі.jpg



– Люблю і шмат гадоў выпісваю – напэўна, больш за 30 – «Астравецкую праўду». Падабаецца, што большасць журналістаў пішуць па-беларуску. Газету чытаю з першай да апошняй старонкі. Найбольш мне даспадобы матэрыялы пра лёсы людзей і вёсак, гістарычнае мінулае калгасаў і прадпрыемстваў Астравеччыны.

Віктар Шчасны, барыста:

Шчасны.jpg

– Мастацкую літаратуру, у тым ліку на беларускай мове, даўно не чытаў – часу не стае. У штодзённым жыцці стасуюся па-руску. У маім асяродку ёсць людзі, якія цудоўна размаўляюць на роднай мове, слухаць іх – адно задавальненне. Дні беларускага пісьменства нагадваюць пра нашу гісторыю і слынных дачок і сыноў, абу­джаюць цікаўнасць да роднага краю.


Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.


Текст:
Фото: Алёна Ганулич