33 тур конкурсу «Пазнай Астравеччыну»
08:47 / 04.09.2020
Аднак як бы нашы ўдзельнікі не стагналі, з заданнем яны справіліся на «выдатна»: свае адказы не толькі пра гісторыю ўзнікнення і віды рэперных знакаў – менавіта адзін з іх быў дадзены ў якасці «што гэта», – але і чыгуначны вакзал у пасёлку Гудагай, на будынку якога яго можна знайсці да гэтага часу, яны, як звычайна, падмацавалі фотаздымкамі, відэа і прэзентацыямі.
Балы за правільныя адказы 32 тура наступныя: Жанна Волк-Леановіч, Ганна Мілашэвіч, Марына Кімса, Алег Драган, Вікторыя Іванцэвіч і Алена Памецька – па 4 балы, Ванда Вайшнаровіч – 2 балы. Не змог прыняць удзел у гэтым туры Андрэй Ваўчок – перашкодзіла камандзіроўка.
На жаль, не атрымалі мы адказаў ад Святланы Марозавай і Кацярыны Вараб’ёвай – спадзяёмся, што на іх маўчанне паўплывалі нейкія жыццёвыя абставіны, а не складанасць апошняга задання.
Па выніках конкурсу лідары не змяніліся: у Алега Драгана – 106 балаў, Марыны Кімсы – 104, Ганны Мілашэвіч і Жанны Волк-Леановіч – па 100.
Дзе гэта, што гэта?
Нагадваем: далучыцца да конкурсу «Пазнай Астравеччыну» можна з любога этапу. Калі вы ведаеце, дзе гэта і што гэта, – дасылайце свае адказы, расповеды, фотаздымкі і відэа.
Адказы на пытанні конкурсу можна дасылаць у рэдакцыю па электроннай пошце ці паведамляць па тэлефонах 2-03-64, 7-08-44, +375-29-328-75-99 на працягу пяці дзён (з улікам выхадных і святочных) пасля выхаду газеты з конкурсным заданнем (да аўторка ўключна).
Мадэратар праекта Ніна РЫБІК