Таленты варнянскага краю

09:03 / 19.08.2020
У аддзеле культуры і вольнага часу агра­гарадка Варняны праходзіць выстава «Сям’я талентамі багата», дзе прадстаўлены творчыя работы жыхароў аграгарадка. 

Задуму арганізаваць вернісаж ра­бот творчых аднавяскоўцаў нястомная краязнаўца і паэтэса, а цяпер культурны арганізатар Людміла Кухарэвіч выношвала даўно.

– Здавён варнянскі край вядомы тале­навітымі і працавітымі сынамі і дочкамі. Тут варта ўзгадаць і Старога Уласа, і Часлава Навіцкага, –  гаворыць Людміла Іванаўна. – І цяпер у аграрагадку ёсць шмат цікавых  людзей – але пра іх мы не ведаем.

1.jpg


Педагога Лідзію Лакевіч можна лічыць сапраўдным мадэльерам – пруткамі і кручком яна стварае шэдэўральнае адзенне: безрукаўкі, шалікі, касцюмы.

7.jpg



Побач з работамі Лідзіі Аляксандраўны размясціліся вышываныя яе матуляй і бабуляй кашулькі і камізэлька.

8.jpg



Немагчыма адарвацца ад вышываных крыжыкам карцін Люд­мілы Саленік і Галіны Шагун. Лебедзі ў атачэнні заснежаных шатаў дрэў, Маці Божая, Домік дзяцінства, палявыя кветкі – тэматыка работ таленавітых жанчын розная. 

9.jpg



Самастойна асвоіла тэхніку лазапляцення Ганна Гануліч. Ажурныя фруктоўніцы, кошыкі і вазы пляце жанчына. 

2.jpg



Часлаў Юркойць, які займаецца чаканкай, прынёс даспехі, меч і бязмен, а таксама старадаўнюю карціну. 

3.jpg



Знайшлося месца на выставе і адноўленай скрыні рукамі добра вядомага ў акрузе чырвонадрэўшчыка Алега Кісялевіча

Асобнае месца ў зале займаюць карціны светлай памяці Юрыя Граблеўскага. Нягледзячы на складаную хваробу, мужчына цалкам аддаваўся творчасці: нумар за нумарам, мазок за мазком – так нараджаліся карціны. 

5.jpg



Выкананыя ў тэхніцы дэкупаж работы, вязаныя сурвэткі, дыванкі і многае іншае прадставілі Люцыя Адула, Таццяна Радкевіч і Анжаліка Дваяжонава

6.jpg



Першыя наведвальнікі выставы – выхаванцы і педагогі  азда­раўленчага летніка «Экакрая­знаў­цы» – завочна праз работы пазнаёміліся з адоранымі земля­камі.

Алена ЮРКОЙЦЬ


Текст: Главный администратор
Фото: Алена Юркойць