Ігар Шалудзін: “Датэрміновае галасаванне стала стылем жыцця”

12:33 / 06.08.2020

У Астравецкім раёне працягваецца датэрміновае галасаванне на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Аддаць свой голас за аднаго з кандыдатаў загадзя вырашыў і старшыня райвыканкама Ігар Шалудзін, прыйшоўшы на выбарчы ўчастак №4 у СШ №2.

IMG_5255.jpg

– Удзел у выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – значная палітычная падзея для краіны і народа, ігнараваць якую сапраўдны грамадзянін проста не мае права. Датэрміновае галасаванне для мяне стала ўжо, напэўна, стылем жыцця. Дзе б ні даводзілася працаваць, заўсёды прыходзіў на выбарчы ўчастак і рабіў выбар загадзя. У гэтым годзе таксама не парушыў традыцыю. Лічу, што гэта зручна і дазваляе сэканоміць час, якога часта не хапае. Сёлетнія выбары супалі з разгарам уборачнай кампаніі, таму нядзелю хачу прысвяціць жніву: праехаць па палях раёна, пабываць на зернесушыльных комплексах, сустрэцца з работнікамі сельскай гаспадаркі.

 


Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup
Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» - это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

Текст:
Фото: Марина Мацкевич