Сёння, 4 жніўня, распачалося датэрміновае галасаванне на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
11:59 / 04.08.2020
Сёння, 4 жніўня, распачалося датэрміновае галасаванне на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Скарыстацца магчымасцю аддаць голас за абранага кандыдата загадзя грамадзяне могуць у перыяд з 4 па 8 жніўня.
Выбарчыя ўчасткі будуць працаваць з 10 да 14 гадзін і з 16 да 19 гадзін.
На астравецкім выбарчым участку №3, што працуе ў будынку Цэнтра культуры і народнай творчасці, не паспелі члены камісіі апячатаць урну для датэрміновага галасавання, як прыйшлі першыя выбаршчыкі. Алена Мікліс і Тэрэса Андралойць вырашылі не чакаць 9 жніўня – і выканаць свой грамадзянскі абавязак зараней.
Ганна КОВАЛЬ, фота аўтара.