Тры экіпажы КСУП «Гудагай» намалацілі па тысячы тон збожжа
Хлебаробы абмалацілі трэць занятых пад збожжавымі і зернебабовымі культурамі плошчаў. Адразу тры камбайнерскіх экіпажы КСУП “Гудагай” запісалі на свой рахунак па тысячы тон збожжа.
Згодна з працоўным спаборніцтвам райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу, пяць першых экіпажаў-тысячнікаў лічацца яго пераможцамі.
 
 Камбайнеры Андрэй Міхайлоўскі і Руслан Шпургіс
 
Нагадаю, першымі ў раёне тысячу тон збожжа намалаціў гудагайскі тандэм Грабоўскі-Ермаковіч. На днях да таварышаў далучыліся Віталь Мілэйша і Пётр Расамацкі, Андрэй Міхайлоўскі і Руслан Шпургіс, Сяргей Трусевіч і Сяргей Семянцоў, апошнім, да слова, першым у раёне сярод маладзёжных экіпажаў скарылася жаданая тысяча.
– У пары на жніве працуем чацвёрты сезон, – расказаў камбайнер Сяргей Трусевіч. – Прыемна, што сёлета мы адны з першых у раёне намалацілі тысячу тон збожжа. Думаю, гэта не мяжа. Пастараемся дайсці да двух тысяч!
 
 Першымі сярод маладзёжных экіпажаў тысячу тон збожжа намалацілі Сяргей Семянцоў і Сяргей Трусевіч
 
Камбайнераў і Артура Высоцкага, які першым сярод маладых вадзіцеляў перавёз тысячу тон збожжа, з пераможным вынікам павіншавала галоўны спецыяліст райкама ГА “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” Юлія Варковіч.
 
 
 Віншаванні ад БРСМ прымае вадзіцель Артур Высоцкі
 
Старшыня і галоўны бухгалтар райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Юрый Адула і Марыя Станкевіч, прафсаюзны лідар КСУП “Гудагай” Ганна Налівайка камбайнерам-тысячнікам уручылі дыпломы, падарункі і сертыфікаты.
 
 Юрый Адула віншуе Віталя Мілэйшу і Пятра Расамацкага
 
 
 
 
 
Алена ГАНУЛІЧ, фота аўтара
 
  
								 
								![ТВой Островец - ТВОИ НОВОСТИ [Выпуск 518] ТВой Островец - ТВОИ НОВОСТИ [Выпуск 518]](/cache/upload/iblock/fe1/a1bu8wgcms918gvspqaoijzvi6r3uq4c/tv_518-225x150.jpg)