Соблюдается ли охрана труда во время жатвы, проверила мобильная группа
Як арганізавана ахова працы ў гаспадарках падчас жніва? Якая сітуацыя з пажарнай бяспекай назіраецца на зернесушыльных комплексах? Ці забяспечаны працаўнікі аграпрамысловага комплексу спецадзеннем? г Гэтыя і іншыя пытанні на мінулым тыдні цікавілі мабільную групу ў КСУП “Гервяты” і “Міхалішкі”.
Па традыцыі падчас уборачнай кампаніі правяраючыя наведваюць рамонтныя майстэрні, вытворчыя ўчасткі, збожжатокі, каб не толькі праверыць выкананне правілаў бяспекі, але і падказаць, што трэба выправіць.
Як паказвае практыка, парушэнні правілаў аховы працы з’яўляюцца галоўнай прычынай траўмавання людзей.
Разам з начальнікам Смаргонскага міжраённага аддзела Гродзенскага абласнога ўпраўлення дэпартамента дзяржінспекцыі працы Святланай Шатохінай, старшынёй Астравецкага раённага аб’яднання прафсаюзаў Расціславам Бразінскім, старшым інспектарам РАНС Мікітам Сямашкам і спецыялістам упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Леанідам Русецкім наш карэспандэнт выправіўся ў рэйд.
Асаблівую ўвагу правяраючыя надалі правядзенню інструктажаў па ахове працы і пажарнай бяспецы з работнікамі, іх цікавілі ўмовы працы і прытрымліванне механізатарамі патрабаванняў правілаў бяспекі падчас рамонту тэхнікі, забяспечанасць першаснымі сродкамі пажаратушэння і бяспечнае правядзенне работ на зернесушыльных комплексах.
Падчас маніторынгу былі выяўлены некаторыя парушэнні: так, у механічна-рамонтнай майстэрні ў Гервятах не было пашпартаў на кран-балкі, не ўсе работнікі праходзілі інструктажы.
Адказныя за тэхніку бяспекі і ахову працы на прадпрыемствах спецыялісты паабяцалі выправіць надахопы.
Кампетэнтна
Старшыня Астравецкага раённага аб’яднання прафсаюзаў Расціслаў Бразінскі:
– Грамадскі кантроль за прытрымліваннем заканадаўства аб ахове працы, стварэнне санітарна-бытавых умоў для працаўнікоў аграпрамысловага комплексу, прафілактыка вытворчага траўматызму – адны з асноўных функцый прафсаюза. З лепшага боку хачу адзначыць наймальнікаў, якія стварылі добрыя ўмовы працы: ёсць пакоі для прыёму ежы, душавыя кабіны. Удзельнікі жніва атрымліваюць гарачае харчаванне.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup
Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» - это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.