Як адпачываюць і працуюць гудагайскія школьнікі

15:17 / 21.07.2020
Шмат гадоў запар гудагайскія школьнікі частку лета право­дзяць  у лагеры  працы і адпа­­чынку «Крафт». Сёлета рабіць выключэнне таксама не сталі – 20 юнакоў і дзяўчат далу­чылі­ся да цікавай працоўна-аздараў­лен­чай праграмы «Крок наперад».

– Кожнае лета на базе нашай школы адкрываецца  летнік працы і адпачынку «Крафт», – расказвае намеснік дырэктара летніка Юлія Каробка. – Жадаючых правесці 18 дзён, сумя­шчаючы карысны адпачынак і пры гэтым зарабляючы грошы, менш не становіцца.

5.jpg



З-за эпідэміі каронавіруса школьнікі падзелены на два атрады, іх раніца пачынаецца з агляду: медыцынская сяст­ра цікавіцца станам здароўя, вымярае тэмпературу – і падлеткі адпраўляюцца спачатку  на зарадку, потым – у сталовую, а затым – на месца працы.

3.jpg

4.jpg


Гудагайская школа цесна супра­цоў­­нічае з Астравецкім лясгасам – таму на працоўны дэсант выхаванцы лет­ніка  накіроўваюцца менавіта ў гэтую ўстанову. Адзін атрад дапамагае супра­цоўнікам Палушскага лясніцтва рыхтаваць агароджу для вальераў, другі  зай­маецца праполкай лясных пасадак.

Аляксандр Ярашэвіч:

2.jpg



– У лагеры я ўжо трэці раз. Гэтым летам таксама вырашыў не толькі адпачыць, але і падзарабіць. Мару атрымаць правы і купіць матацыкл, грошы адкладваю ўжо не першы месяц і тое, што тут зараблю, таксама пойдзе на ажыццяўленне маёй мары.

Не баяцца працы і дзяўчаты, якія тут адпачываюць. Адна з іх – Стэфанія Козіч, у летнік яна запісалася ўпершыню, але ўжо вырашыла, што ў наступным годзе таксама пойдзе ў «Крафт».

– Наш распарадак дня арганізаваны так, што праца чаргуецца з выхаваўчымі мерапрыем­ствамі. Дома дапамагаю маме палоць градкі і кветнікі – тут не цяжэй, – усміхаецца дзяўчына. 

1.jpg


У 10 гадзін раніцы школьнікі з педа­гогамі высаджваюцца на лясной дзя­лянцы – дрэўцы тут пасадзілі ў 2018 годзе. За гэты час яны прыняліся і нават падраслі. Задача – вызваліць пасадкі малодзенькіх сасёнак і елачак ад пус­тазелля. Дарослыя і дзеці бяруцца за працу – і вось вачам ужо адкрываюцца роўненькія радочкі будучага лесу.

– Асноўная задача нашага летніка – стварыць умовы для адпачынку і працы дзяцей, – гаворыць намеснік дырэктара летніка. – Школьнікі працуюць тры гадзіны ў дзень, астатні час – аздараўліваюцца і адпачываюць. На кожны дзень распрацаваны мерапрыемствы, акцыі, гульні і квэс­ты – дзецям гэта падабаецца. 

За актыўны ўдзел ва ўсіх мерапрыемствах школьнікі атрымліваюць падарункі. А ў апошні дзень адпачынку Астравецкі лясгас выплаціць ім  яшчэ і заработную плату. 



Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.


Текст:
Фото: Елена Ярошевич