Паспаборнічалі і весела правялі час
09:14 / 21.07.2020
Актывісты ГА БРСМ з РУП «Астравецкі саўгас «Падольскі» з работнікамі аддзела культуры і вольнага часу аг. Рытань паўдзельнічалі ў спартыўным мерапрыемстве «Моладзь за здаровы лад жыцця».
Хлопцы і дзяўчаты дэманстравалі логіку ў шашках, трапнасць у більярдзе, крэатыўнасць у конкурсе на самы арыгінальны здымак і актыўнасць у астатніх выпрабаваннях. У выніку прайграўшых не было – усе атрымалі падарункі ад райкама ГА БРСМ і засталіся задаволенымі цікава праведзеным часам.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.
Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.