Урэзаўся ў дрэва і ўцёк з месца здарэння

12:57 / 13.07.2020

Вечарам у нядзелю ў вёсцы Ізабеліна адбылося дарожна-транспартнае здарэнне.

Як паведамілі ў аддзяленні дзяржаўтаінспекцыі Астравецкага РАУС, аварыя здарылася каля 22.00. Астраўчанін, які знаходзіўся за рулём аўтамабіля «Таёта», ехаў па прамым участку дарогі праз вёску, не справіўся з кіраваннем і з’ехаў у правы кювет, урэзаўшыся ў дрэва. Вадзіцель, пакінуўшы аўтамабіль, з месца здарэння ўцёк, а ў выніку сутыкнення пацярпеў пасажыр, які з траўмамі дастаўлены ў Астравецкую цэнтральную раённую клінічную бальніцу.

Jt73r3nWWqE.jpg

Просьба да сведкаў дарожна-транспартнага здарэння: калі вам вядомы дадатковыя абставіны аварыі, паведаміце пра гэта ў аддзяленне ДАІ па телефонах: 2-00-63, 23-3-48 ці 102.

 


Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

Текст: