Дзе працуюць лепшыя корманарыхтоўшчыкі раёна

16:27 / 08.07.2020

Штогод падчас першага ўкосу траў райкам прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу праводзіць спаборніцтва сярод занятых на корманарыхтоўцы механізатараў у некалькіх намінацыях. Заслужаныя ўзнагароды атрымалі лепшыя аграрыі раёна – адметна, што адразу чатыры працаўнікі КСУП «Гервяты» апынуліся на п’едэстале па выніках касавіцы.

Трэці год запар лепшым касцом раёна стаў Рымантас Трапшыс з КСУП «Гервяты», які працуе на модульнай ратацыйнай касілцы. Сёлета механізатар паклаў у пракосы травы на плошчы 1 492 гектары – а гэта каля 11% ад раённых плошчаў. Віншуючы механізатара з перамогай, першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Іван Карніла адзначыў, што для паспяховага правядзення корманарыхтоўчай кампаніі на Астравеччыне хапіла б дзевяць касцоў – такіх, як Рымантас Трапшыс, адказных і працавітых.

IMG_6619.jpg


Яшчэ адзін гервяцкі механізатар Юрый Рэвака святкаваў перамогу ў намінацыі «Падбор травы і яе абмотка ў стрэйч-плёнку». На прэс-падборшчыку мужчына нарыхтаваў 1 878 тон травы.

2.jpg


У падборы і здрабненні травы роўных у раёне не было гервятцу Ігару Гудзінскаму. Сёлета на «Ягуары» камбайнер падабраў і здрабніў 9 301 тону травы.

23.jpg


Анджэй Ясевіч з КСУП «Гервяты» штогод нікому з механізатараў не пакідае шанс у працоўным спаборніцтве «Лепшы араты раёна». Не толькі на ворыве, але і на корманарыхтоўцы мужчына ў ліку лепшых. Ён паказаў найбольшы спрыт сярод трактарыстаў на адвозцы зялёнай масы з вынікам 3 335 тон травы.

56.jpg

Сярод вадзіцеляў аўтамабіляў лепшы вынік у Івана Печкура з КСУП «Гудагай». Хоць у гаспадарцы мужчына працуе толькі другі год, але гэта ў яго добра атрымліваецца. МАЗам вадзіцель перавёз 1 421 тону «зялёнкі».

Першымі ў раёне распачалі першы ўкос траў у КСУП «Гудагай» – за гэта быў адзначаны галоўны аграном гаспадаркі Андрэй Ненартовіч.

7.jpg

Усе пераможцы атрымалі дыпломы і падарункі з рук начальніка райсельгасхарчу Івана Карнілы і старшыні райкама прафсаюза работнікаў АПК Юрыя Адулы.



Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

Текст:
Фото: Алёна Ганулич