Якія дамы адрамантуюць у Астраўцы

16:23 / 07.07.2020
723

Чарговую сустрэчу з жыхарамі шматпавярховак, дзе праходзіць капітальны рамонт, правёў намеснік старшыні райвыканкама Віктар Зелянко.

01.jpg

Актыўнымі тэмпамі працуюць будаўнікі на доме №47А па вуліцы Валадарскага: мяняюць сантэхніку, праводзяць касметычны рамонт фасада, уцяпляюць кантавыя сцены, мяняюць вокны ў пад’ездах і элементы добраўпарадкавання.

Шмат зроблена і падчас капрамонту дома №8 па вуліцы Ленінскай, які, як і папярэдні, па словах намесніка старшыні выканкама, завершыцца ўжо ў ліпені.

Віктар Зелянко таксама зазначыў, што разам са здадзеным у эксплуатацыю пасля капрамонту домам у Альхоўцы, з пачатку года адрамантавана 4 049 квадратных метраў жылля.

– У бягучым годзе плануем капрамонт дамоў №10 па вуліцы Ленінскай, №77 на Валадарскага, будынка грамадскага харчавання ў Астраўцы і дома №10 па вуліцы Інтэрнацкай у аграгарадку Варняны, што ў суме складзе больш за 6,5 тысячы квадратных метраў. Праектна-сметная дакументацыя на гэтыя аб’екты рыхтуецца, – падвёў вынік размовы Віктар Мікалаевіч.



Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

Текст: Ольга Хотянович
Фото: Ольга Хотянович
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений