Сёння да астраўчан завітала шмат артыстаў

17:51 / 03.07.2020

Пасля афіцыйнай часткі святочных мерапрыемстваў астраўчане апынуліся ў сапраўным карагодзе песень і танцаў.

Першым свае запальныя нумары гледачам прадставіў шоу-балет «Феерыя» з інтрыгуючай праграмай «На мяжы». Акрамя цудоўна выкананых усім вядомых хітоў, сярод якіх «Касіў Ясь канюшыну», «Хутаранка», Viva La Diva, калектыў здзівіў шыкоўнымі касцюмамі – кожны нумар быў сапраўды феерычным.

11.jpg

01.jpg

Пасля перапынку на сцэну летняга амфітэатра выйшаў ансамбль «Гуляй, бульбаш» – і проста «ўзарваў» гледачоў, якія не спалохаліся дажджу, песнямі на беларускай, рускай і украінскай мовах. І чаго тут толькі ні было: і «Ты ж мяне підманула», і «Роспрягайце, хлопцы, коней», і «Свята бульбаша», і «Галина», і «Расцветали яблони в саду»... Нават пералічваючы назвы, хочацца спяваць – а ўявіце, як сустракалі нумары. У складзе ансамбля пашчасціла патанцаваць некаторым астраўчанам – і ведаеце, яны адплясвалі не горш за артыстаў.

05.jpg

07.jpg

08.jpg

Завадных «бульбашоў» змяніла пяцёрка цудоўных мужчынскіх галасоў. Арт-група «Беларусы» падарыла астраўчанам сусветнавядомую «Купалінку», выканала папуры з мультфільма «Брэменскія музыканты», хіты «Короли ночной Вероны» з мюзікла «Ромео и Джульетта» і Uno-uno-uno-un-momento з фільма «Формула любви» і шмат іншых.

10.jpg




Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

Текст:
Фото: Светлана Фёдорова, Рита Дремо