У аграгарадку Варона ўшанавалі памяць загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны (+відэа)

14:38 / 02.07.2020

Урачыстыя мітынгі, прысвечаныя Дню Незалежнасці напярэдадні свята прайшлі ў аграгарадках раёна. На адным з іх – у аграгарадку Варона – пабываў і наш карэспандэнт.

На помніку, размешчаным на брацкай магіле ў аграгарадку Варона, сёння нанесена 75 прозвішчаў чырвонаармейцаў, якія загінулі на гэтай тэрыторыі ў 1944 годзе, і землякоў, што навечна засталіся ў памяці аднавяскоўцаў.

1.jpg

– У Варнянскім сельсавеце дзве брацкія магілы, – нагадаў удзельнікам мітынгу старшыня сельсавета Аляксандр Вярбовіч.  За бюджэтныя сродкі напярэдадні свята мы абнавілі помнік. Але галоўнае тое, што за апошнія два гады ўдалося аднавіць імёны 18 чалавек, якія пахаваны ў гэтай брацкай магіле. Цяпер іх прозвішчы нанесены на мемарыяльныя пліты.

2.jpg


Барыс Каваленка, Фёдар Бабянчук, Мікалай Гунін, Пётр Шукайла, Аляксандр Пясчаннікаў, Якаў Мікляеў, Аляксандр Слугін, Аляксандр Дарафееў, Анатоль Кісялёў, Мікіта Слухаеў, Іван Камароў, Аляксандр Варламаў, Мікалай Манюхін, Анатоль Бруноў, Віктар Чэрныш, Аляксандр Крылоў, Рыгор Шпетны, Іван Мядкоў – рэхам разносілася па наваколлі, а дождж быццам плакаў разам з тымі, хто так і не дачакаўся з вайны сваіх сыноў, бацькаў, мужоў…

3.jpg

– Сярод нас яшчэ жывуць героі Вялікай Айчыннай вайны. Як прыклад – наш ветэран Ягор Міхайлавіч Александровіч, які і сёння ў страі,  адзначыў намеснік старшыні райвыканкама Генадзь Бычко. – А сёння сталі вядомы імёны і прозвішчы яшчэ 18 чалавек, якія не вярнуліся з поля боя. Памяць пра іх цяпер будзе жыць сярод удзельнікаў гэтага мітынга і ўсіх, хто спынецца каля брацкай магілы. І вельмі хацелася б, каб нашы школьнікі, іх настаўнікі і моладзь адшукалі нашчадкаў гэтых герояў – магчыма, іх унукі і праўнукі змаглі б прыехаць сюды, каб пакланіцца іх магіле.

5.jpg


4.jpg


Гучалі вершы аб захаванні міру і незалежнасці, віншаванні і словы ўдзячнасці ўдзельнікам ваенных падзей, да помніка леглі кветкі ад раённай і мясцовай уладаў, савета ветэранаў і актывістаў БРСМ, пагранічнікаў і школьнікаў, прадстаўнікоў прадпрыемстваў, размешчаных на тэрыторыі сельсавета, і вяскоўцаў, а памяць загінулых ушанавалі хвілінай маўчання – мы помнім і мы ганарымся!

6.jpg





Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

Текст:
Фото: Елена Ярошевич
Видео: Елена Ярошевич