Бронзавы дуплет ад лёгкаатлетак з Астравеччыны

11:29 / 02.07.2020

Марыёла Букель і Людміла Ляховіч сталі прызёрамі мінскага лёгкаатлетычнага турніру на прызы Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі.

12.jpg

Гэта былі першыя спаборніцтвы пасля працяглага перапынку ў сувязі з пандэміяй каронавіруса. Тым не менш, спартсмены прадэманстравалі добрыя вынікі.

У лік лепшых трапілі і ўдзельніцы Астравеччыны, якія адзначыліся бронзавым дуплетам. У бегу на 3 000 метраў з вынікам 9.39,64 трэцяй фінішыравала Людміла Ляховіч. А Марыёле Букель медаль прынёс 4-кілаграмовы молат, які яна кінула на адлегласць 62,06 метра.



Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

Текст: