Островец меняется на глазах

13:19 / 05.07.2020
852
Яшчэ сем гадоў таму Дзіяна Жытковіч, педагог-арганізатар гімназіі №1, не ўяўляла, што наш горад зменіцца так хутка і стане настолькі прыгожым. 

1.jpg



– Мы з мужам мясцовыя, з раёна. У нас было ўжо двое сыноў, калі пераехалі ў Астравец – пабудавалі кааператыўную кватэру. А Палінка (дачка. – Заўв. аўт.) нарадзілася тут. 

2.jpg



Здаецца, і часу мала прайшло – а так горад пераўтварыўся! Помню, як пачалося ўзвядзенне нашага дома ў першым мікрараёне, тут, акрамя інтэрнатаў для будаўнікоў АЭС, больш нічога не было. І дарогу, якая вядзе да Астравецкага лясніцтва, яшчэ толькі пачалі пашыраць. Тады толькі пачыналіся работы на праспекце Энергетыкаў… І магазінаў, вядома ж, побач не было, бліжэйшыя – «Кулінарыя» і «Родны кут», што ля кацельнай. 

Цяпер першы мікрараён – гэта ўжо не ўскраіна горада: навокал дамы з’явіліся, гандлёвыя  аб’екты, школа, дзіцячы садок, інфармацыйны цэнтр АЭС. А як прыгожа ўсё абуладкавана! Забудова адбывалася хутка і  ўражвала кардынальнымі зменамі! 

Астравец і раней быў прыгожым, чыстым і ўтульным. Сёння ж ён становіцца горадам мары. Раней, каб закупіцца прадуктамі, мы ездзілі ў Смаргонь – а цяпер у нас з’явілася столькі магазінаў, што неабходнасці кудысьці ехаць няма. Пабудаваны спартыўныя комплексы, новая бальніца, школы, дзіцячыя сады, цэнтр творчасці, іншыя аб’екты, ходзяць гарадскія аўтобусы – гэта раней Астравец можна было за дзень, а то і хутчэй, абысці, цяпер  жа – калі толькі аб’ехаць. (Смяецца.) 

IMG_3670.jpg



Хоць і ведала, што горад разрасцецца, але не ўяўляла, што будзе настолькі грандыёзна.  А гэта ж яшчэ не ўсё – вунь як хутка шырыцца паўднёвая частка Астраўца! Любім у вольны час сям’ёй прагуляцца па вулачках – ходзіш, любуешся і здзіўляешся, як наш горад мяняецца на вачах. 



Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.


Текст: Рита Дремо
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений