Рэдакцыя аб’яўляе творчы конкурс
12:13 / 09.06.2020

Каб годна адзначыць гэтыя значныя падзеі, выявіць новыя таленты сярод дзяцей і дарослых і ацаніць здабыткі ўжо вядомых майстроў, рэдакцыя «Астравецкай праўды» аб’яўляе творчы конкурс, прысвечаны 130-годдзю Казіміра Сваяка і Году малой радзімы.
Праводзіцца ён будзе ў двух накірунках: літаратурным і выяўленчым.
У літаратурным пераможцаў вызначаць у дзвюх намінацыях – «Паэзія» і «Проза» (мастацкія і публіцыстычныя творы). Прымаюцца творы, напісаныя на беларускай мове.
У выяўленчым накірунку таксама можна паспрабаваць свае сілы ў намінацыях «Малюнак» (у любой тэхніцы) і «Фотаздымак».
Тэматыка твораў абумоўлена падзеямі, якім прысвечаны конкурс: жыццё і спадчына Казіміра Сваяка, родны край, пажадана – мясціны, дзе жыў і служыў Богу і людзям ксёндз-пакутнік.
Пераможцы ў кожнай з намінацый будуць вызначацца асобна сярод дзяцей (удзельнікі да 16 гадоў) і дарослых.
Колькасць намінацый і конкурсных работ ад аднаго ўдзельніка не абмежаваны.
Работы на конкурс прымаюцца да 1 снежня 2020 года.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.
Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.