Падзяку атрымалі бацькі

09:37 / 01.06.2020

Бацькі самых актыўных БРСМаўцаў атрымалі Падзячныя лісты ад раённага камітэта саюза моладзі.

HsWzmUzd0xA.jpg

Так у рамках акцыі “#раЗАм з бацькамі” маладзёжная арганізацыя вырашыла аддзячыць тых, хто сваім прыкладам і парадамі выхаваў ініцыятыўных і нераўнадушных сыноў і дачок.

BaAx7s1x3xw.jpg

Разам з сакратарамі пярвічак у райкаме ГА БРСМ вызначылі спіс самых актыўных актывістаў сярод школьнікаў і працуючай моладзі – і адправілі іх бацькам Падзячныя лісты. Прыемныя весткі ў выніку атрымалі 44 адрасаты.

5-qzEtfKmvA.jpg

Текст: