Як астраўчане будуць адпачываць летам

09:34 / 26.05.2020
495
Надвор’е пакуль не радуе нас цяплом – многіх саграваюць думкі пра хуткі летні адпачынак. Як яго правядуць астраўчане, распытваў наш карэспандэнт. 

Валянціна Казюльвучаніца:

КАзюль.jpg



– Я заканчваю дзявя­ты клас, наперадзе – выпускныя экзамены. Вельмі хвалююся! З-за пандэміі каронавіруса ў нашай школе не бу­дзе апошняга званка. На канікулах буду дома. У мінулыя гады адпачывала ў  летніках «Ластаўка» і «Восьмы цуд свету». Мне вельмі спадабалася! 

Вадзім Янкун, вучань:

Янкун.jpg



– Не верыцца, што лічаныя дні засталіся да канца вучэбнага года. Адзінаццаць гадоў пра­ляцелі так хутка! Шкада, што ў нас не будзе выпускнога балю, а толькі ўрачыстая частка. Куды буду паступаць? Няхай гэта застанецца сакрэтам. Галоўнае – добра здаць цэнтралізаванае тэсціраванне, а там бу­дзе бачна. Гэтае лета для мяне будзе гарачым ва ўсіх сэнсах. 

Іван Скараходаўспецыяліст (без фота):

 – Да пандэміі кожнае лета на тыдзень-два з дзяўчынай ляталі куды-небудзь адпачываць. Сёлета планавалі наведаць Грузію – кажуць, што гэта самая гасцінная краіна ў свеце! – але адмовіліся ад гэтай ідэі. Здзейсніць гэта падарожжа мы паспеем і пазней, а вось здароўе, у выпадку чаго, ніхто не верне. Вырашылі на веласіпедах паедзіць па Беларусі, пакуль рас­працоўваем маршрут. Праўда, у адпачынак ідзём толькі на два тыдні. 

Міхаіл Прыбыльскімантажнік:

Прыбыльскі.jpg

– Летам буду працаваць, адпачынак у мяне толькі восенню. З-за няпростай эпідэ­мія­ла­гіч­най сітуа­цыі стараюся абмя­жоўваць кантакты і пры­трымлівацца асноў­ных правіл гігіены. Родам я з Ашмяншчыны, таму хутчэй за ўсё ў верасні паеду да матулі на вёску, а там сумаваць не давядзецца – работа заўсёды зной­дзецца. 


А як вы плануеце правесці адпачынак? Дзяліцеся ў су­пол­ках газеты ў сацыяльных сетках «Астравецкай праўды». 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.



Текст: Алёна Ганулич
Фото: Алёна Ганулич
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений