Як астраўчане бавяць вольны час падчас пандэміі

08:02 / 19.05.2020
353
З-за  каронавіруса жыццё многіх людзей ва ўсім свеце, у тым ліку і жыхароў Астравеччыны, змянілася: некаторыя знаходзяцца на сама­ізаляцыі, іншыя – абмежавалі стасункі з роднымі і блізкімі, адмовіліся ад наведвання шматлюдных месцаў. 

Нашаму карэспандэнту астраўчане і жыхары горада расказалі, як яны право­дзяць вольны час у перыяд пандэміі.

Яніна Калпак, прадавец:

1.jpg

– Тэлевізар даўно не гля­джу – нічога талковага з экрана ўсё адно не ўбачу. Насілле, міліцэйскія серыялы, сямейныя разборкі ў кінастудыі – усё гэта не па мне.

Кожны вольны вечар праводжу з кнігай. Нядаўна закончыла чытаць трылогію пра ваенны канфлікт паміж Англіяй і Францыяй, які вядомы ў гісторыі як стогадовая вайна. Чытанне не патрабуе асаблівых высілкаў, а кніга, як машына часу, можа перанесці ў любы перыяд і ў любую кропку свету.

Часлаў Бабойць, вадзіцель:

4.jpg

– Працую ў Вільнюсе, але месяц знаходжуся ў Астраўцы. Не верыцца, што столькі часу ўжо прайшло! Сумаваць не даводзіцца: у нас прыватны дом і работа на падворку заўсёды знойдзецца.

Андрэй Сцефановіч, студэнт:

2.jpg

– З-за пандэміі маё жыццё змянілася: па-першае, нас, сту­дэнтаў Беларускага дзяр­жаў­нага тэхналагічнага ўні­вер­­сі­тэта, перавялі на дыстан­­цый­нае навучанне – як ака­залася, арга­нізавацца і рацыянальна спланаваць свой час мне няпроста. Па-другое, даўно не бачыўся з дзяўчынай – я ў Астраўцы, яна ў Мінску. Вольны ад вучобы час праводжу ў інтэрнэце: у Ютубе гля­джу відэа пра каронавірус і стасуюся з сяб­рамі ў сацыяльных сетках.

Ірына Тварагаль, пенсіянерка:

3.jpg

– Да абеда на рынку гандлюю рассадай і кустарнікамі. Заўсёды ў масцы – мяняю яе некалькі разоў на дзень, а пальчаткі ўвогуле не здымаю. З сабой нашу флакон з антысептыкам. Раю людзям, якія прыходзяць за пакупкамі, таксама засцерагацца. Пасля абеду займаюся хатнімі справамі, а вечары прысвячаю хобі: у тэхніцы канзашы раблю ўпрыгажэнні для дзяўчынак, пляту кошыкі з джутавай ніткі.


Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.


Текст: Алёна Ганулич
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений