Валанцёры за здаровы лад жыцця

14:56 / 15.05.2020

У райкаме ГА БРСМ выбралі лепшых валанцёраў.

My2WwS489mI.jpg

Заяўкі на раённы конкурс “Валанцёр года – Добрае сэрца” даслалі шэсць валанцёрскіх атрадаў. Актывісты расказалі пра сваю дзейнасць у відэасюжэтах.

Найбольш цікава гэта атрымалася ва ўдзельнікаў атрада “ЗЛЖ” (здаровы лад жыцця) з СШ №2. Іх ролік складаўся з чатырох раздзелаў: “Мы ўдзельнічаем”, “Мы супрацоўнічаем”, “Суботняе скрыжаванне”, “Нашы ўзнагароды” – кожны быў прысвечаны асобнаму накірунку дзейнасці валанцёраў. У выніку актывісты СШ №2 сталі пераможцамі конкурсу.

Таксама цікава прадэманстравалі свае карысныя справы валанцёры СШ №3 – іх атрад “Планета дабрыні” заняў другое месца. А гімназічны “Крышталь” стаў трэцім.

Пераможцы, прызёры, а таксама астатнія ўдзельнікі конкурсу – валанцёрскія атрады “Ты не адзін” з СШ №1, “Надзея” з Гервяцкай СШ, “Юнацтва” з Варнянскага НПК – узнагароджаны дыпломамі і падарункамі райкама ГА БРСМ.



Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» - это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.
Текст: