Как население относится к коронавирусу
11:46 / 12.05.2020
Прычым высновы ў гэтых выкрывальніцкіх роліках, інтэрв’ю, паведамленнях, якія абапіраюцца, як правіла, на даследаванні невядомых «брытанскіх вучоных» ці яшчэ якіх знакамітых у вузкім коле сяброў спецыялістаў, прама супрацьлеглыя: ад «усё вельмі страшна, мы ўсе перахварэем і многія памруць» – да «глупства гэта, няма ніякага віруса, пандэмію спецыяльна прыдумалі ворагі чалавецтва, каб пасеяць паніку». Якую такую праўду нам не гавораць і хто яе ведае, хто гэтыя «ворагі чалавецтва», калі вірус закрануў усе краіны, каму і навошта патрэбен сусветны абвал эканомікі, да якога непазбежна прывядзе пандэмія, хто на гэтым «грэе рукі» і каму «напляваць на людзей» – тут ужо высновы кожны робіць свае, зыходзячы з таго, што чытае, глядзіць і чаму верыць.
Некалі, у час чарговага абвастрэння канфлікту паміж Украінай і Расіяй, вядучы тэлепраграмы «Падарожжа дылетанта» Юрый Жыгамонт, у якога бацькоўскі дом знаходзіцца блізка ад украінскай мяжы, у Нараўлянскім раёне, расказваў, як яго аднавяскоўцы ледзь не біліся, пераконваючы адзін аднаго, хто ж у гэтым канфлікце правы, а хто – «правейшы». «Я слухаю іх – і разумею: уся справа ў тым, што адны глядзяць расійскія тэлеканалы, а другія – украінскія», – тлумачыў такую палярнасць думак людзей, што выраслі на адной зямлі і выхоўваліся ў адной школе, «дылетант-падарожнік».
З якіх телеканалаў і сайтаў чэрпаюць інфармацыю нашы людзі, каму і чаму яны вераць у гэты няпросты час? Каб даведацца гэта, мы запусцілі на сайце і групах «АП» у сацыяльных сетках апытанне. Удзел у ім прыняло 698 чалавек – дастаткова, каб рабіць высновы пра тое, як людзі адносяцца да пандэміі каронавіруса.
У выніку аказалася, што найбольшая колькасць апытаных – 20% – досыць паблажліва: маўляў, баюся ці не, а на работу ісці трэба. І гэта сапраўды так, бо толькі 3% апытаных – працуюць аддалена. І яшчэ 20% упэўнены, што ўсё не так страшна, як расказваюць СМІ, хоць і прытрымліваюцца элементарных мер бяспекі.
Прыкладна аднолькавая колькасць удзельнікаў апытання – па 15-16% – падтрымалі адну з трох падобных версій. Вельмі непакояцца за здароўе і без асаблівай патрэбы на вуліцу не выходзяць 16%, прытрымліваюцца ўсіх парад медыкаў – 15%, лічаць, што не прызнаюць небяспекі каронавіруса толькі фанатыкі і безадказныя людзі, – 15%.
І толькі 5% апытаных лічаць, што ўсё гэта глупства, бо і раней людзі паміралі ад грыпу і пнеўманіі, а 7% упэўнены, што ўся гэтая шуміха з каронавірусам – вынік барацьбы за перадзел сусветных рынкаў.
Пра што сведчыць апытанне? Найперш пра тое, што ў галовах людзей, як гаварыў некалі класік марксізму-ленінізму, – «разброд і шатанне». Калі падсумаваць падобныя адказы, то можна зрабіць выснову, што прыкладна палова апытаных панічна баіцца захварэць і, напэўна, носіць маску і пальчаткі, нават застаючыся сам-насам у кватэры. Другая ж не слухае перасцярог і не захоўвае мер бяспекі: нават трапіўшы ў лік кантактаў першага ці другога ўзроўняў, гуляе ў людных месцах, сустракаецца з сябрамі і знаёмымі – і пры гэтым лічыць сябе героем: я нічога не баюся! І добра б правяралі такім чынам геройства на сабе – але ж падвяргаюць рызыцы іншых!
А ёсць яшчэ і тыя, хто ўвогуле вераць усяму, што чуюць і бачаць, і ім цяжэй за ўсё: вельмі лёгка можа пачацца раздваенне асобы і «паехаць дах», асабліва ў людзей неўраўнаважаных, схільных да стрэсаў і неўрозаў – пра гэта, дарэчы, у інтэрв’ю «АП» гаварыла псіхолаг Юлія Ражко.
Дык каму ж і чаму верыць у гэтай сітуацыі?
Адказ просты: правераным крыніцам інфармацыі. І здаровай логіцы. Калі ў вас ад пастаяннай трывогі і страху разаўецца неўроз ці больш сур’ёзнае псіхічнае захворванне, то гэта ніколькі не лепш за каронавірус. Калі ж вы, бравіруючы смеласцю і геройствам, захварэеце самі ці, яшчэ горш, заразіце блізкіх, сярод якіх могуць быць і людзі з аслабленым імунітэтам – як будзеце з гэтым потым жыць?
Хоць я не «брытанскі вучоны» і нават не доктар Камароўскі, вазьму на сябе смеласць даць параду, якую вы, зрэшты, чуеце па некалькі разоў на дзень: не губляйце розуму і беражыце сябе і сваіх блізкіх. Жыццё ў нас адно. І недарэчна рызыкаваць ім, правяраючы, ці прычэпіцца вірус, калі абняць сяброўку, з якой даўно не бачыліся, павітацца з калегамі за руку ці пасядзець у рэстаране ў прыемнай кампаніі…
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.
Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.